Вы тут

Беларусь з'яўляецца важнай часткай праекта «Адзін пояс — адзін шлях»


Такое меркаванне падчас наведвання індустрыяльнага парка «Вялікі камень» выказаў карэспандэнт кітайскага тэлеканала JSBC Чэн Чаа, перадае БелТА.


«Вялікі камень»— першы аб'ект, які падчас прэс-тура наведалі кітайскія журналісты. Шэф-карэспандэнт міжнароднага радыё Кітая ў Расіі Ван Ююнь заўважыла, што ёй цікава паглядзець, што ўжо зроблена з дня старту ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». «Мы ведаем, што індустрыяльны парк — выдатны прыклад супрацоўніцтва, — адзначыла журналіст. — У гэтага праекта вельмі добрыя перспектывы».

Як вядома, у Беларусі адбываецца прэс-тур кітайскіх журналістаў, які будзе доўжыцца да 20 красавіка. Ён арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім аблвыканкамам.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».