Вы тут

Зрабіць краіну больш зялёнай


Як расказалі ў прыродаахоўным ведамстве, 20 красавіка ў межах рэспубліканскага суботніка больш за 2600 працаўнікоў сістэмы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зробяць унёсак у азеляненне краіны і высадзяць 15500 маладых дрэў (дубы, ліпы, бярозы, туі) і 370 кустоў.

Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў прыродаахоўнага ведамства ў Навагрудку, дзе сёлета пройдзе Рэспубліканскі экалагічны форум, з’явіцца дубовы гай. Да пасадкі ўжо падрыхтаваны 600 саджанцаў дуба, 200 саджанцаў ліпы і 10 каштанаў.

У Гродна на тэрыторыі сярэдняй школы №26 г. і гімназіі №9 імя Ф.П. Кірычэнкі з удзелам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка супрацоўнікі Белгідрамету закладуць алею з 200 саджанцаў туі.

У Салігорску Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з прыходам кафедральнага сабора Раства Хрыстова правядзе закладку памятнай алеі з 600 саджанцаў дуба.

У гэты ж дзень эколагі па ўсёй краіне зоймуцца добраўпарадкаваннем месцаў воінскай славы, правядуць экалагічныя акцыі па азеляненні населеных пунктаў, добраўпарадкуюць і ачысцяць берагі водных аб’ектаў, паркаў, высадзяць кветкі.

Усе мерапрыемствы, якія правядзе ведамства, прымеркаваныя да экалагічнай кампаніі “Уладкуем малую радзіму”, прысвечанай Году малой радзімы, а таксама падрыхтоўцы да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

– Калі кожны жыхар Беларусі будзе кожны дзень саджаць хоць бы па адным дрэве ў сваім населеным пункце, то штогод у нашых гарадах будзе станавіцца на 9 мільёнаў дрэў больш, – адзначылі ў Мінпрыроды і нагадалі, што ў межах выканання заданняў Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі ў 2019 годзе ў населеных пунктах краіны будзе высаджана больш за 240 тысяч дрэў і кустоў.

Разам мы зробім прыроду нашай роднай Беларусі яшчэ больш зялёнай, прыгожай і багатай!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».