Вы тут

10 сакрэтаў ураджайнай цыбулі


Сакрэт першы

Цыбуля не любіць гліністую глебу. Калі ў вас такая, трэба на градку абавязкова насыпаць пяску і торфу, усё перамяшаць. А яшчэ патрэбна слабашчолачная глеба. Калі ў вас кіслая, абавязкова з восені (вясной гэта рабіць позна) трэба ўнесці даламітавую муку для раскіслення.

Сакрэт другі

Пры пасадцы сеянкі трэба апусціць яе хвілін на 10—20 у раствор марганцоўкі для абеззаражання пасадачнага матэрыялу.

Сакрэт трэці

Затым трэба абрэзаць верхавінку, каб цыбуля хутка прарасла.

Сакрэт чацвёрты

У радок пры пасадцы насыпаць крыху звычайнай солі. Дапаможа ў барацьбе з цыбульнай мухай.

Сакрэт пяты

Побач з градкай цыбулі абавязкова пасадзіце градку з морквай, якая зноў жа адпудзіць цыбульную муху. А цыбуля, у сваю чаргу, адпуджвае маркоўную муху. Так бы мовіць, карысць узаемная.

Сакрэт шосты

Зрабіце тры падкормкі. Першую ў фазе двух лісточкаў: гнаявая жыжка (1 л гною на вядро вады) або курыны памёт (адну шклянку на вядро вады) + 30—40 г суперфасфату, папярэдне растворанага ў цёплай вадзе, + шклянка попелу. Другую падкормку зрабіце праз два тыдні: суперфасфат — 30 г + мачавіна 10 г + калій 5 г на вядро вады. Трэцюю — у канцы чэрвеня: суперфасфат 30 г + мачавіна 10 г + калій 5 г.

Калі будзеце падкормліваць у пачатку ліпеня — азот (мачавіну) выключыце.

Ні ў якім разе не дапускайце лішку азотных угнаенняў: будзе добрае пяро, а галоўкі пацерпяць.

З калійных угнаенняў лепш за ўсё падыдзе сернакіслы калій, бо цыбуля патрабавальная да серы. Ад калію залежыць захаванасць цыбулі. Калій ёсць і ў попеле.

Сакрэт сёмы

Ні ў якім разе не ўжывайце ў падкормках свежы гной і хлорысты калій (калі яго і ўносіць, то толькі з восені) — адразу ж зменшыце свае ўраджаі. Не грэбуйце фосфарам — ад яго шмат у чым залежыць велічыня цыбулін.

Сакрэт восьмы

Вельмі важны, бо ўсе мы хочам, каб цыбуля захоўвалася як мага даўжэй. Для гэтага яе неабходна ўбіраць своечасова, а менавіта да першых жнівеньскіх дажджоў. Лепш за ўсё — у канцы ліпеня. Спозніцеся — падмочыце не толькі сваю цыбулю, але і рэпутацыю добрага агародніка — ужо нішто не дапаможа захаваць цыбулю сапраўды доўга.

Сакрэт дзявяты

Вядома ж, трэба як мага лепш прасушыць цыбулю на гарышчы, дзе гуляе вецер. Затым зняць усю засохлую гразь, адрэзаць сухое пяро, пакінуўшы 8—10 см.

Сакрэт дзясяты

А яшчэ трэба час ад часу перабіраць цыбулю. Калі раптам сапсуецца хоць бы адна — ад яе пачнуць псавацца і іншыя. Лепш за ўсе цыбуля захоўваецца ў папяровых мяшках у сухім месцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».