Вы тут

Каментарый дэпутата ад Крычаўскай акругі наконт Указа № 235


З 2015 года зроблена шмат, але яшчэ не час адпачываць

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад Крычаўскай акругі № 83, член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Таццяна МАРАЧКАВА:

— Безумоўна, Указ Прэзідэнта № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці» адыгрывае станоўчую ролю ў жыцці нашых выбаршчыкаў. Дакумент акумуляваў усе сілы раёнаў для паляпшэння вынікаў іх сацыяльна-эканамічнага развіцця. У адпаведнасці з Указам, зацверджана абласная праграма развіцця сямі раёнаў Магілёўшчыны.

Адно з актуальных пытанняў — стварэнне новых рабочых месцаў. Так, у Хоцімскім раёне ў рамках праграмы Глабальнага экалагічнага фонду ў Бяседавіцкім сельсавеце ўстаноўленыя вулічныя ліхтары на сонечных батарэях. У Клімавіцкім раёне рэалізуюць інвестпраект па будаўніцтве комплексу для вырошчвання птушкі і перапрацоўкі мяса. Крычаўскі раён вельмі цесна працуе з кітайскімі інвестыцыямі, у прыватнасці па вырошчванні грыбоў; адкрыўся новы пашывачны цэх. У Чэрыкаўскім раёне здолелі мадэрнізаваць сталярны цэх пры Лабанаўскім вучэбна-педагагічным комплексе. Усе гэтыя дасягненні дапамаглі працаўладкаваць жыхароў рэгіёна.

Указ Прэзідэнта стаў штуршком да таго, каб у кожным раёне адкрыць новыя ініцыятыўныя механізмы. Іх рэалізацыя залежыць перш за ўсё ад кіраўніцтва раёна — трэба быць настойлівымі, імклівымі, хуткаснымі, ініцыятыўнымі. Бо перш, чым праграма ўзнікла, адбылося не адно пасяджэнне рабочай групы. Сама ўдзельнічала ў пасяджэннях рабочых груп, калі намеснікі старшынь выканкамаў абаранялі свае планы па развіцці раёнаў. У іх увайшлі актуальныя прапановы з улікам асаблівасцяў той ці іншай мясцовасці.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Справа — за выканаўцамі на месцах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».