Вы тут

Чым цікавы праект TееnKасh?


16-гадовы вучань мінскага ліцэя № 2 Сцяпан НАВАСЕЛЬСКІ і 15-гадовы Глеб БУЛАТАЎ са сталічнай гімназіі № 12 — аўтары сацыяльнага праекта TееnKасh, які скіраваны на арганізацыю цікавага і карыснага вольнага часу для падлеткаў: сумесных трэніровак, пешых квэстаў і батутных вечарын. Гэты стартап быў адзначаны летась на конкурсе Sосіаl Wееkеnd, дзе хлопцы выйшлі ў фінал і выйгралі матэрыяльную дапамогу ад спонсара. З моманту запуску TееnKасh прайшоў год. Чым цікавы праект і чаму для развіцця патрэбна трансфармацыя, чытайце ў нашым матэрыяле.


Пад­час ад­ной са спар­тыў­ных трэ­ні­ро­вак.

Хлопцы пазнаёміліся на курсах у ІT-школе. Атрымалі вопыт у стварэнні сайтаў, пасля чаго вырашылі зрабіць уласную праграму. Выбралі спартыўныя трэніроўкі для падлеткаў.

— Летась у маі прайшла наша першая гульня. Мы падрыхтавалі сцэнарый, знайшлі спонсараў, якія выдзелілі прызы пераможцам... але спроба аказалася няўдалай — на квэст прыйшло ўсяго тры чалавекі. Каб праект не стаяў на месцы, змянілі вектар развіцця. Цяпер ён складаецца з батутных вечарын, пешых квэстаў і інтэлектуальных гульняў, — кажа Сцяпан.

— Сутнасць пешых гульняў у тым, каб пры дапамозе спецыяльнай праграмы цікава расказаць удзельнікам квэсту гісторыю горада, пакуль яны крочаць па вуліцах. Стаць удзельнікам проста: трэба напісаць каментарый пад пэўным пастом у нашай групе «УКантакце», зарэгістравацца на сайце і чакаць спасылку на заданні. На апошняе мерапрыемства паступіла 160 заявак, у тым ліку і ад дарослых людзей, — дадае Глеб. — У нашым праекце ёсць валюта — хелсіконы. Усе, хто прыходзіць на мерапрыемствы, выконваюць заданні і аўтаматычна трапляюць у электронную табліцу «паспяховасці». Пасля хелсіконы можна абмяняць на прызавыя сертыфікаты або падарункі.

Найбольшая актыўнасць у рамках праекта цяпер — сумесныя трэніроўкі, на якія прыходзіць па 20—30 чалавек. Арганізатары супрацоўнічаюць з адной спартыўнай секцыяй і ўжо правялі сустрэчы па змешаных адзінаборствах і гандболе.

Ад хлопцаў даведваюся, што спачатку праектам TееnKасh займалася больш стартапераў — пяць сяброў, але з цягам часу засталося двое. Яны лічаць, што гэта нармальная з'ява, таму што ў людзей з'яўляюцца іншыя планы. Самі яны зараз развіваюць новыя ідэі.

— Ужо ёсць першыя вынікі. Напрыклад, наш знаёмы хацеў арганізаваць мерапрыемства накшталт мазгабойні, але, каб усё атрымалася, не хапала дадатковых рук. Мы прапанавалі ажыццявіць яго задуму ў рамках нашага праекта — ужо правялі дзве сустрэчы.

Важным для нас з'яўляецца і распаўсюджванне падобных актыўнасцяў у рэгіёнах. Нас запрашалі некалькі разоў туды, і мы зразумелі: для падлеткаў там створана мала чаго цікавага, таму сітуацыю трэба змяняць, — упэўнены школьнікі.

Хлопцы прызналіся, што галоўнай памылкай на пачатковым этапе рэалізацыі праекта былі завышаныя чаканні: хацелася ўсяго і адразу. Аднак праз няўдачы прыйшлі да мінімалізму: менш, але лепш.

— Былі моманты, калі аднагодкі не разумелі, якую выгаду мы атрымліваем ад нашага праекта. Так, за свае мерапрыемствы грошы не бяром, бо гэта сумна: купіў білет — вось табе прыз. Цікавей зрабіць так, каб дзеля гэтага падарунка ўдзельнік паспрабаваў свае сілы, выконваючы пэўныя заданні, і адчуў «смак прыза». Аднакласнікі не разумеюць, што акрамя грошай можна набыць новыя знаёмствы, майстэрства камунікацыі і кіравання, «пракачку» мазгоў і вопыт для будучых праектаў. Бацькі спачатку таксама думалі, што для нас гэта гульня, ставіліся да нашага занятку несур'ёзна. Але пасля падтрымалі, — з усмешкай кажуць суразмоўнікі. — Дарэчы, спіс карысных кантактаў, якія мы можам выкарыстоўваць у любы час, пастаянна папаўняецца, і гэта вельмі крута! Увогуле, раім усім, калі з'яўляецца магчымасць, удзельнічаць у розных конкурсах і форумах. Без ведаў, атрыманых на Sосіаl Wееkеnd, магчыма, мы б не мелі такога поспеху, які ёсць у нас зараз.

Дар'я ШЛАПАКОВА, студэнтка ІV курса факультэта журналістыкі БДУ

Загаловак у газеце: Ёсць ідэя? Захапі ёю іншых!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».