Падаецца, што першы квартал не самы выразны, не самы актыўны па продажах кніг увогуле. На крайні выпадак статыстыка наступная...
Лідарам з'яўляецца «Буквар» Н. Жукавай расійскага выдавецтва «Эксмо». Прададзены 521 асобнік. На другім месцы — вядомы з ранейшага рэйтынга кніг «Дзіцячы атлас Беларусі» (укладальнік П. Грынчанка) выдавецтва «Мастацкая літаратура»: знайшлося 188 пакупнікоў гэтай кнігі. На трэцім месцы — «Залатыя правілы народнай культуры» А. Катовіч і У. Крука выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Прададзена 179 экзэмпляраў. На чацвёртым месцы — «Ферма» Дж. Оруэла (176 экз.). На пятым — раман В. Марціновіча «Ноч» выдавецтва «Кнігазбор» (прададзена 144 экз.).
Якія яшчэ кнігі беларускай вытворчасці аказаліся ў спісе з 45 назваў агульнага рэйтынга продажаў у кнігарнях «Белкнігі»? «Гэта Беларусь, дзетка» («Харвест», 112 экз. — 10-е месца). Хрэстаматыя для дзяцей — «Родничок» (выдавецтва «Радиола-плюс», 77 экз. прададзена) — 30-е месца. У. Караткевіч на 32-м месцы («Дзікае паляванне караля Стаха»; выдавецтва «Попурри»; прададзена 76 экз.) і на 34-м месцы — «Чорны замак Альшанскі», таксама — «Попурри» (прададзена 73 экз.). З сучасных аўтараў увайшла ў рэйтынг (39-е месца) яшчэ і Наталля Батракова — з кнігай «Бесконечность любви, бесконечность печали» (прададзена 67 экз.).
Рэйтынг першага квартала, зразумела, не зусім паказальны яшчэ і з той прычыны, што ў лютым праходзіла традыцыйная кніжная выстаўка-кірмаш, дзе выдавецтвы працавалі непасрэдна з пакупніком. Шмат прэзентацый (асабліва прыватныя выдавецтвы) ладзяць у кнігарнях рознай формы ўласнасці. Пашыраецца ў краіне кнігагандаль праз інтэрнэт. Можна было б скласці яшчэ і асобную статыстыку рэалізацыі кніг праз продажы ў час прэзентацый у бібліятэках. У нашай жа інфармацыі — размова выключна аб продажы ў сістэме гандлю «Белкнігі»: усяго па краіне працуе болей як 100 яе крамаў.
Мікола Берлеж
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.