Вы тут

«Калі сам нясеш выдаткі, сам адказваеш за вынік»


Ёсць вялікія фермерскія гаспадаркі, якія маюць сотні гектараў зямлі, асобныя займаюць цяпер і тысячы гектараў. Тады гаворка ідзе пра вялікія тэхнічныя паркі, комплекс гаспадарчых пабудоў, развітую інфраструктуру. Але такіх у нас пакуль нямнога. Найбольш фермерскіх гаспадарак рэгіёна так званыя сераднячкі альбо і зусім невялікія.


Многія з іх працуюць даўно і стабільна, людзі маюць работу, якая іх задавальняе, і даход, што забяспечвае сям'ю. Фермерскай гаспадарцы Барушкаў з Бярозаўскага раёна налета споўніцца 20 гадоў. Пачынаў Аляксандр Іванавіч свой аграрны бізнес з трох гектараў зямлі. Потым гаспадарка стала пашырацца, узялі яшчэ 30 гектараў, цяпер маюць 55 гектараў ворыва. На палях вырошчваюць чорныя парэчкі, буякі, клубніцы, маліны, крыху агародніны, крыху збожжавых.

Увесь час папаўняецца тэхнічны парк. Не так даўно купілі камбайн для ўборкі парэчак. Набылі таксама грузавую фуру-халадзільнік для перавозкі ягад. Бо вырасціць ураджай на глебе з каэфіцыентам 20 балаў не самае складанае, самае цяжкае — яго прадаць. Таму фермеры арыентуюцца на замежны рынак. Увесь час вар'іруюць свой севазварот: то больш парэчак пасадзяць, то адвядуць большую плантацыю пад яблыкі, то пасадзяць многа клубніц. Даводзіцца прагназаваць, рызыкаваць, страчваць і выйграваць.

— Працаваць самастойна — цікава, — расказала жонка фермера Вера Віктараўна, — калі сам нясеш выдаткі, сам адказваеш за вынік. Мы не разлічваем на вялікія даходы, нам не трэба яхтаў ці велізарных віл. Нам трэба, каб была работа, якая забяспечвае годнае існаванне сям'і, і мы такую работу маем.

Васіль Макейчык

Васіль Макейчык з Лунінецкага раёна назваў сваю гаспадарку дробнай. У яго толькі 37 гектараў. Агульнае ў іх з Аляксандрам Барушкам тое, што абодва раней былі калгаснымі спецыялістамі, маюць профільную адукацыю. Абодва на рубяжы 90-х і нулявых рашылі заняцца ўласнай справай.

Васіля Іванавіча ўдалося застаць па дарозе на пасяўную дзялянку. Фермер за рулём трактара МТЗ-82 ехаў у поле. Як і ў Барушкаў, у Макейчыкаў на гаспадарцы працуе сям'я: Васілю Іванавічу дапамагаюць жонка, дачка з зяцем. Зараз фермеры вядуць сяўбу морквы, іншай агародніны.

Дарэчы, лунінецкая фермерская гаспадарка знаходзіцца на тэрыторыі, якая раней атрымала права на адсяленне, бо забруджанасць пасля аварыі была большая за 5 кюры. Добрую Волю, вёску за восем кіламетраў ад цэнтра сельсавета, тады адсялілі. А Вулька 2 і іншыя навакольныя вёскі засталіся жыць па-ранейшаму. Сюды прыязджаюць спецыялісты, перыядычна бяруць пробы вады, глебы, а таксама пробы малака ў насельніцтва.

— Па выніках праверак, як правіла, усё адпавядае нормам, — расказаў старшыня Вулькаўскага сельскага Савета Аляксандр КУШНЯРЭВІЧ. — Фермеры нашы атрымліваюць бясплатна прэпараты для вапнавання глебы ў якасці дапамогі дзяржавы тэрыторыям, якія пацярпелі.

Святлана ЯСКЕВІЧ, фота аўтара

Бярозаўскі, Лунінецкі раёны

Загаловак у газеце: Фермерская вясна

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.