Вы тут

«Па колькасці злачынстваў тэрыторыя Студэнцкай вёскі адзначаецца цішынёй»


З 21 да 30 чэрвеня Мінск будзе прымаць ІІ Еўрапейскія гульні. Чакаецца, што ў сталіцу Беларусі прыедуць тысячы спартсменаў і балельшчыкаў з усяго мацерыка. Велізарная праца, сярод іншага, будзе ўскладзена ў гэтым кірунку на Маскоўскае РУУС мегаполіса. Менавіта на падначаленай яму тэрыторыі месціцца Студэнцкая вёска, якая абрана ў якасці часовага месца жыхарства замежнікаў.


— Трэба сказаць, што па колькасці зарэгістраваных злачынстваў тэрыторыя Студэнцкай вёскі адзначаецца істотнай цішынёй, — зазначае першы намеснік начальніка — начальнік крымінальнай міліцыі Маскоўскага РУУС Аляксандр Аляшкевіч. — Значна большая нагрузка ў супрацоўнікаў, якія займаюцца пытаннямі грамадзянства і міграцыі. Але мы ўсе гатовы да таго, каб несці службу ў запланаваным рэжыме. Нашы супрацоўнікі зараз праходзяць дадатковыя курсы англійскай мовы, каб дапамагаць пры неабходнасці замежнікам, у тым ліку і з арыенціроўкай па тэрыторыі раёна.

Трэба зазначыць, што на тэрыторыі, падначаленай Маскоўскаму РУУС, жыве каля 300 тысяч чалавек. У яго структуру ўваходзяць два гарадскія аддзелы міліцыі, якія абслугоўваюць мікрараёны Паўднёвы Захад, Малінаўка ды Брылевічы. Калісьці ва ўпраўленні праходзілі службу былы міністр унутраных спраў Уладзімір Данько, першы намеснік міністра ўнутраных спраў Валянцін Міхневіч... А некалькі гадоў таму Маскоўскае РУУС атрымала пераходны прыз імя батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава як найлепшае падраздзяленне органаў унутраных спраў краіны. Таму за парадак можна не хвалявацца.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Hоw dо уоu dо?

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.