Вы тут

«Еўрапейскія баявыя мастацтвы: ад кузні Вулкана да мастацтва Марса»


Выстава прысвечана гістарычнаму фехтаванню, яна размясцілася ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага і стала першым праектам у рамках культурнай праграмы II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. У экспазіцыі прадстаўлена каля 200 унікальных прадметаў, сярод іх прадметы ўзбраення, рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, творы жывапісу і графікі XV-XX стагоддзяў з калекцыі прэзідэнта федэрацыі гістарычнага фехтавання Італіі, ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Брэшыі Раберта Гоці.


- Беларусь, Мінск і Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў дапамагаюць нам ствараць гісторыю. Малады рух гістарычнага фехтавання, якому каля чвэрці стагоддзя ў Мінску знаходзіць пляцоўку такога маштабу. Навукоўцы, даследчыкі, атлеты - тыя, хто прысвячае сваё жыццё адраджэнню гэтага мастацтва, тут атрымліваюць магчымасць завяршыць вялікую працу, - адзначыў Раберта Гоці.

Акрамя экспанатаў выставы наведвальнікі змогуць убачыць шэраг відэасюжэтаў, у якіх распавядаецца аб даследаваннях, якія праводзяцца ва ўніверсітэце Ганконга, па вывучэнні рухаў і тэхнікі гістарычнага фехтавання. На працягу работы праекта будуць праводзіцца выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі, турніры па гістарычным фехтаванні, экскурсіі для розных катэгорый наведвальнікаў, культурна-асветніцкія праграмы для школьнікаў.

На ўрачыстым адкрыцці праекта прысутнічалі дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў, прадстаўнікі пасольства Італіі, а таксама беларуская чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні Алена Бялова, якой, дарэчы, і належыць ідэя правядзення ў час Гульняў у Мінску ўнікальнай выставы і паказальных выступленняў па гістарычным фехтаванні.

- Правядзенню першага мерапрыемства папярэднічала старанная падрыхтоўка практычна на працягу года, - дзеліцца намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатоль Котаў. - Мы рады, што творчы калектыў на чале з Раберта Гоці прапанаваў дапоўніць выставачны праект навукова-практычнай канферэнцыяй. Відавочна, што гэтая ініцыятыва становіцца выдатнай падзеяй культурнага жыцця горада Мінска і Рэспублікі Беларусь. Што тычыцца выставы, яна, сапраўды, унікальная: такога багацця і такога сімбіёзу старажытных артэфактаў і сучасных тэхналогій Мінск, напэўна, даўно не прымаў. Неабходна падзякаваць калектыву Музея гісторыі горада за працу, якая была ўкладзена ў перасоўванне каштоўнасцяў з Італіі. Упэўнены, што за час работы выставу наведае вялікая колькасць людзей. Галоўнае, што тут можна паглядзець на выдатныя экспанаты, прычым некаторыя нават і ўзяць у рукі, а таксама азнаёміцца ​​з пазнавальнымі відэаматэрыяламі аб нараджэнні артэфактаў у кузні Вулкана.

Работа выставачнага праекта працягнецца да 15 верасня 2019 года. У рамках выставы 25-26 красавіка прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Pax militaris: людзі, узбраенне, фартыфікацыя (ад старажытнасці да пачатку XIX ст.)». А 22 і 23 чэрвеня 160 найлепшых майстроў гістарычнага фехтавання з ЗША, Кітая і краін Еўропы збяруцца ў Мінску на гала-турнір.

Дар'я Лабажэвіч

Фота Ганны Занкавіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».