Вы тут

Стаўка на тэхналогіі


Паводле статыстычных даных, за першыя два месяцы гэтага года даходы ад праграмнага забеспячэння і паслуг інфармацыйных тэхналогій у Кітаі павялічыліся на 13,6 працэнта ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Даныя Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі паказваюць, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года тэмпы росту паскорыліся на 0,3 працэнтнага пункта. Дзякуючы моцнаму росту воблачных сэрвісаў, вялікіх дадзеных і платформаў электроннай камерцыі, продажы ІТ-паслуг выраслі на 16,8 працэнта ў перыяд за два месяцы (студзень-люты) гэтага года. Продажы праграмных прадуктаў выраслі на 11,1 працэнта ў гадавым вылічэнні, у параўнанні з 11,7 працэнта за той жа перыяд 2018 года.

Прыбытак ад праграмнага забеспячэння і ІТ-паслуг склаў 103,2 млрд. юаняў (15,4 млрд. долараў), што на 7 працэнтаў больш, чым годам раней. Экспарт праграмнага забеспячэння дасягнуў 7,19 млрд. долараў, знізіўшыся на 2,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як камбаджыец стаў беларусам. Дзве радзімы — два крылы

Як камбаджыец стаў беларусам. Дзве радзімы — два крылы

Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с