Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку быў заснаваны ў 1125 годзе полацкай князёўнай Прадславай (у манастве - Ефрасіння), вядомая сёння як Прападобная Еўфрасіння Полацкая. Галоўным храмам у манастыры была Спаса-Праабражэнская царква, якая захавалася да нашага часу і з'яўляецца найкаштоўным помнікам старажытнай Беларусі. Унутры царквы захаваліся фрэскі XII стагоддзя. Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку сёння намінавана на ўключэнне ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. У ёй знаходзяцца мошчы святой Ефрасінні Полацкай, копія крыжа Ефрасінні Полацкай
Сафійскі сабор у Полацку - самая старажытная хрысціянская святыня ў Беларусі. Ён быў пабудаваны паміж 1044-1066 гадамі ў Полацку на правым беразе Заходняй Дзвіны пры князі Усяславе Чарадзеі. Аднак да нашых дзён ад храма ХІ стагоддзя дайшлі фрагменты мура, практычна цалкам захаваны старажытны падмурак, часткі апсіды, слупоў і сцен, а таксама дзіўныя фрэскавыя роспісы 2-й паловы ХІ ст. У цяперашні час Сафійскі сабор з'яўляецца музеем гісторыі архітэктуры і канцэртнай залай, уваходзіць у склад Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Полацкі Пакроўскі храм быў пабудаваны ў 1781 годзе і першапачаткова з'яўляўся могілкавай царквой Богаяўленскага манастыра. У 1905 годзе быў закладзены падмурак новай - каменнай Пакроўскай царквы. У пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя царква была зачынена савецкай уладай. У 2004 годзе быў усталяваны першы купал храма, а ў кастрычніку таго ж году адбылося адкрыццё і асвячэнне адноўленага храма.
Сабор Богаяўлення (Свята-Богаяўленскі сабор) быў узведзены ў канцы XVI ст. як драўляны храм аднайменнага праваслаўнага манастыра. У 1582 г. кароль Стэфан Баторый вылучыў для пабудовы царквы і манастыря плошчу ў цэнтры Полоцка. Каменны храм у стылі барока з элементамі класіцызму быў пабудаваны ў 1779 годдзе і з некаторымі зменамі захаваўся да нашых дзён. Цяпер храм з'яўляецца кафедральным саборам Полацка-Гпубоцкай епархіі.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Слайд-шоу Дзмітрыя Суганяева
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.