Вы тут

Экабяспека і парадак — галоўныя прыярытэты


На чарговым пасяджэнні калегіі Мінпрыроды асноўнымі тэмамі сталі пытанні навядзення парадку на зямлі, выкарыстання прыродных рэсурсаў, выканання прыродаахоўнага заканадаўства і дасягнення Мэт устойлівага развіцця.


Удзельнікі пасяджэння — супрацоўнікі цэнтральнага апарату ведамства, кіраўнікі падначаленых арганізацый і структурных падраздзяленняў Мінпрыроды — разгледзелі вынікі працы, выкананне ўстаноўленых паказчыкаў і заданняў на першы квартал 2019 года.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык падкрэсліў, што дзейнасць міністэрства ў гэты перыяд была накіравана на выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, урада, паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўных і галіновых праграм.

— Сённяшняя калегія павінна прайсці з асаблівым акцэнтам на прыярытэтах далейшага развіцця краіны, вызначаных у Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Кіраўнік дзяржавы даў нам, як органу дзяржаўнага кіравання, своеасаблівую дарожную карту, якой мы будзем прытрымлівацца ў сваёй працы, — адзначыў міністр.

Так, сёлета працягваецца праца па вывучэнні нетраў і развіцці матэрыяльна-сыравіннай базы краіны — былі падрыхтаваны і перададзены ў распрацоўку дзевяць разведаных радовішчаў (частак) карысных выкапняў. Робяцца захады для ўдасканалення дзеючай сістэмы абыходжання з адходамі, па выкананні абавязацельстваў, прынятых Беларуссю па рэалізацыі палажэнняў Стакгольмскай канвенцыі аб стойкіх арганічных забруджвальніках.

Працуюць у ведамстве і па дасягненні Мэт устойлівага развіцця экалагічнага кірунку, у прыватнасці праз узаемадзеянне з Нацыянальным статыстычным камітэтам.

Працягваецца абвешчаная ў 2018 годзе міністэрствам кампанія «Добраўпарадкуем малую радзіму», у рамках якой праходзяць акцыі і мерапрыемствы па азеляненні, навядзенні парадку на зямлі, а таксама добраўпарадкаванне раёнаў, паркаў з прыцягненнем органаў дзяржкіравання, устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў.

Асаблівую ўвагу ўдзялілі мерапрыемствам па азеляненні населеных пунктаў, у тым ліку выкананню даручэнняў Прэзідэнта. Толькі за першы квартал 2019 года ў краіне на прыдамавых і іншых тэрыторыях было высаджана 50 309 дрэў і звыш 28 000 кустоў. Гэту працу неабходна працягваць і далей, падкрэслілі ўдзельнікі калегіі, пры гэтым важна не толькі высаджваць новыя расліны, але і забяспечваць іх догляд.

Калегія адзначыла, што неабходна актывізаваць працу тэрытарыяльных органаў і арганізацый Мінпрыроды з мэтай забеспячэння безумоўнага выканання асноўных паказчыкаў і мерапрыемстваў у 2019 годзе.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».