Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта са Святам працы


Паважаныя суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас са Святам працы.

Вось ужо больш за стагоддзе яно не траціць сваёй актуальнасці, з'яўляючыся сімвалам салідарнасці людзей розных прафесій і пакаленняў.

У Беларусі адзначаюць гэты дзень з асаблівым натхненнем, адрасуючы словы павагі кожнаму працаўніку і працоўнаму калектыву, выказваючы глыбокую ўдзячнасць ветэранам працы. Тым, хто будаваў надзейны падмурак нацыянальнага здабытку незалежнай краіны і перадаў годную эстафету маладой змене.

Усе сучасныя дасягненні: захаванне і мадэрнізацыя савецкіх прамысловых гігантаў, стварэнне інавацыйных вытворчасцяў, дынамічнае ўкараненне высокіх тэхналогій у розныя галіны эканомікі — вынік агульнай упартай стваральнай працы.

Перакананы, менавіта наша працавітасць, вернасць традыцыям і любоў да Радзімы з'яўляюцца закладам далейшага развіцця і росквіту Беларусі.

У гэты майскі дзень жадаю вам і вашым сем'ям міру і дабрабыту. Няхай побач заўсёды будуць аднадумцы і верныя сябры, а ў прафесійнай дзейнасці спадарожнічае поспех.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Сімвал салідарнасці пакаленняў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?