Вы тут

3 мая ўдзень будзе плюс 14—20 градусаў


У першы дзень мая будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—6 цяпла, месцамі па краіне чакаюцца нязначныя замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Удзень будзе таксама свежа — ад плюс 11 да плюс 18 градусаў.


У чацвер будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай па паўднёвым усходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 цяпла, месцамі па краіне чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў. Удзень будзе 12—18 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 9 градусаў. Удзень стане крыху цяплей — ад плюс 14 да плюс 20 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 22 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Подых поўначы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як камбаджыец стаў беларусам. Дзве радзімы — два крылы

Як камбаджыец стаў беларусам. Дзве радзімы — два крылы

Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с