Вы тут

Зарэгістравана 296 выпадкаў пажараў


Штодня ў Міністэрства лясной гаспадаркі паступаюць паведамленні аб лясных пажарах. Асноўныя іх прычыны — пераход агню пры выпальванні сухой расліннасці, дэфіцыт вільгаці і моцны парывісты вецер. Па стане на 29 красавіка зарэгістравана 296 выпадкаў на агульнай плошчы 1 тысяча 210,7 гектара.

Як паведаміў Валянцін ШАТРАЎКА, першы намеснік міністра лясной гаспадаркі, на гэтым тыдні пажаранебяспечная сітуацыя захоўваецца, таму што дажджы прайшлі не па ўсёй тэрыторыі краіны.

Да 2019 года Міністэрствам лясной гаспадаркі была праведзена вялікая работа: выканана расчыстка пажаранебяспечных парываў да двух кіламетраў, зроблены рамонт 1200 кіламетраў дарог супрацьпажарнага прызначэння, 63 пажарных вадаёмаў. Для ліквідацыі пажараў у лясным фондзе створана 257 пажарахімічных станцый. Лясгасамі абноўлены паркі тэхнікі: так, у 2016—2018 гадах закуплена 39 пажарных аўтамабіляў. Цяпер у сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі маецца 542 пажарныя аўтамабілі, выкарыстоўваюцца 362 бочкі для падвозу вады, — расказаў Валянцін Шатраўка. — Для ранняга выяўлення лясных пажараў створана сетка з 632 пажараназіральных вышак.

Нагадаем, з 22 красавіка ў Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў, узмоцнены рэжым іх аховы. За апошні час Мінлясгасам было праведзена 840 рэйдаў і прыцягнута да адказнасці 69 парушальнікаў. Прынятыя меры далі магчымасць аптымізаваць сітуацыю ў лясах — за мінулыя выхадныя адзначана толькі 15 выпадкаў пажараў на плошчы 8,9 гектара.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Быць напагатове

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».