Вы тут

Што змянілася ў Беларусі 1 мая


Павысіцца тарыфная стаўка для бюджэтнікаў

Фота: 5min.by

З 1 мая тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў у бюджэтных і прыраўнаваных да іх арганізацыях павышаецца з Br35,5 да Br36,4.

БПМ стане больш

У Беларусі з 1 мая вырасце бюджэт пражытковага мінімуму. Ён павялічыцца на 7,12 рубля і будзе складаць 224,02 рубля.

Будуць павялічаны і дзіцячыя дапамогі

Прапарцыйна росту БПМ зменяцца і памеры некаторых дзіцячых дапамог. Так, аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 2240,2 рубля (было 2169 рублёў), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 3136,28 рубля (было 3036,6 рубля).

 pixabay.com

Павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі

З 1 мая падвысяць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, якія прывязаныя да памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.

Таксама вырастуць надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па догляду інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Вырастуць пенсіі па ўзросту

З 1 мая памеры працоўных пенсій павялічацца ў сярэднім на 6,3 %. Сярэдні памер працоўных пенсій складзе 411,5 рубля, сярэдні памер пенсіі па ўзросце - 418,4 рубля.

МТС прапануе мабільную сувязь за 1 рубель у месяц

МТС з 1 мая запускае тарыф «Перамога» для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер яны змогуць карыстацца мабільнай сувяззю за 1 рубель у месяц. Запуск прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Тарыф уключае безліміт званкоў унутры сеткі. У пакет таксама ўваходзіць 10 хвілін на міжнародныя выклікі і 100 МБ мабільнага інтэрнэту. Патэлефанаваць у іншыя сеткі Беларусі каштуе 3,43 капейкі за хвіліну, адправіць СMС — 3,39 капейкі, а трафік звыш нормы тарыфікуецца па прынцыпе адкрытага інтэрнэту.

Зніжкі на праезд

Традыцыйна пенсіянерам дазволяляць карыстацца электравікамі і дызель-цягнікамі з сезоннай зніжкай 50 %. Яна будзе дзейнічаць да 30 верасня.

 trainpix.org

Падаражэе шэраг марак цыгарэт

Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» гатова падвысіць цэны на некаторыя віды цыгарэт. Рост коштаў складзе ў сярэднім 5 капеек.

З цыгарэт «Беларусьгандаль» і «Энерга-ОИЛ» асобныя віды падаражэюць на 5 ці 10 капеек.

Новыя ліміты на зняцце наяўных і платны прагляд балансу банкаўскай карты

Белінвестбанк то ўводзіў, то адмяняў ліміты, але спыніўся на наступным варыянце: з 13 мая ўводзяцца месячныя абмежаванні на зняцце наяўных без камісіі ў тэрміналах самаабслугоўвання.

Максімальная сума для зняцця наяўных без камісіі ў банкаматах банка і партнёраў складзе Br5000 у месяц. Калі картка ў доларах, еўра або расійскіх рублях - $2500, €2500 цi ₽150000 па адной картцы.

Пры перавышэнні будуць спаганяць камісію ў 0,5 % ад сумы (у валюце, у якой адкрыты рахунак, але мінімум 2 беларускія рублі, 3 долары ці еўра, 200 расійскіх рублёў).

Павышаюцца кошты на паслугі Белтэлекама

З 3 мая ў сярэднім на 4 % павышаецца плата за інтэрнэт і пакеты паслуг электрасувязі «Белтэлекама».

Тэлеграфная сувязь, міжнародныя званкі, тэлебачанне, званкі на мабільныя тэлефоны, даведачна-інфармацыйныя і іншыя дадатковыя паслугі даражэюць у сярэднім на 5 %.

Беларуснафта адмяняе скідкі на паліва па праграме лаяльнасці

З 1 мая Беларуснафта замест прадастаўлення скідак на паліва будзе прадастаўляць скідкі на спадарожныя тавары і паслугі па павялічанай шкале - да 5%.

Падаражэе звадкаваны газ у балонах

З пачатку месяца вырасце цана на звадкаваны газ у балонах для насельніцтва. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 18 красавіка № 37.

Фота: pexels.com

Цана на звадкаваны газ для запраўкі газавых балонаў аб'ёмам 1 літр (0,4 кг), 5 літраў (2 кг), 12 літраў (5 кг), 27 літраў (11,4 кг), які рэалізуецца насельніцтву, складзе 1,11 рубля за 1 кг (быў 1 рубель за 1 кг).

Адкрыецца купальны сезон і скароціцца колькасць месцаў для купання

У новым сезоне лік дазволеных месцаў для купання скароціцца. Як паведамілі спецыялісты Асводу, у мінулым годзе такіх месцаў было 456, цяпер будзе яшчэ менш.

Некаторыя вадаёмы зачыняюцца з-за неадпаведнасці сучасным нормам ці таму, што зарастаюць.

У нацыянальным аэрапорце «Мінск» змянілі сістэму дагляду ручной паклажы

З 1 мая там пачала працаваць сістэма аўтаматычнага вяртання латкоў у пунктах дагляду. Усю ручную паклажу варта змяшчаць у латкі, якія будуць ехаць у інтраскоп. Без латка ручная паклажа нікуды не паедзе.

Таксама нікуды не паедзе яна, калі яе габарыты будуць перавышаць 56 × 45 × 25 см, так як дагляд такой паклажы будзе тэхнічна немагчымы. Пасажыра запросяць на стойку рэгістрацыі для афармлення багажу. Гэтыя габарыты ўстаноўлены Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?