Вы тут

Гульня вобразаў у трыялетах паэтаў Берасцейшыны


Бываюць выпадкі, калі даведаешся, што недзе «засвяціўся» твой твор, атрымаеш зборнік, паглядзіш на сваё «дзецішча», а далей — ці то часу не стае, ці не хочацца перачытваць усю кнігу. Але не гэтым разам. Дасланы з Брэста зборнік «Яго Вялікасць Трыялет» прачытала адразу ўвесь, а пасля выбарачна. І не таму, што ён невялікі па аб’ёме (усяго 63 старонкі). Анталогія трыялета пісьменнікаў Берасцейшчыны зацікавіла тым, што паэтычныя творы прыцягваюць гульнёй слоў, вобразаў, розным падыходам творцаў да тэматыкі і стварэння вобразаў.


У прадмове «Слова пра трыялет» кандыдат філалагічных навук і ўкладальнік выдання Уладзімір Лебедзеў звяртаецца да гісторыі жанравай формы ў беларускай літаратуры, знаёміць з адзнакамі трыялета, адзначае тых паэтаў-берасцейцаў, якія па-мастацку вызначыліся ў гэтай форме. Найбольш адметна, пераканаўча і ў той жа час лаканічна тэма прагучала ў трыялеце Уладзіміра Лебедзева:

Здавалася б, такі ўжо просты

твор вершаваны — трыялет,

Але зрабі яго як след.

Здавалася б, такі ўжо просты,

Без мудрагелістых прыкмет:

Дзве рыфмы, дзве страфы… А вось ты Які загадкавы, не просты, Твор вершаваны — трыялет. Кніга пачынаецца творамі Максіма Багдановіча, з чыёй лёгкай рукі і пайшла мода на гэту вершаваную форму. Зборнік складаецца з двух раздзелаў: «І слых, і музыка, і мова…» і «Душы маёй гарыць маленне». У першы раздзел уключаны творы паэтаў, якія пакінулі ўжо гэты свет. Назва другога гаворыць за сябе. Трыялеты маюць разнастайную тэматыку. Вядома, традыцыйная — гэта лірыка кахання. Не абыходзяць паэты тэмы міласэрнасці, сяброўства, адзіноты, прыгажосці свету, роднай зямлі, мэты жыцця і свайго прызначэння ў ім… Рэдактар выдання і карэктар Мікола Аляхновіч, а таксама афарміцель Леанід Валасюк сваёй працай даказалі, што Яго Вялікасць Трыялет заслугоўвае права на ўвагу. Зборнік будзе цікавы і літаратуразнаўцам, і паэтам, і ўсім аматарам айчыннага пісьменства.

Галіна БАБАРЫКА

Загаловак у газеце: Прыгожае ў класічным

Выбар рэдакцыі

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.

Рэгіёны

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.