«Што датычыцца заработнай платы, па апошніх даных за сакавік, мы выйшлі на ўзровень Br1057. Задача — не проста ўтрымаць, а прырастаць кожны месяц. Як ужо паведамлялася, сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за сакавік сфарміравалася ў памеры Br1544,5 (тэмп росту да сакавіка 2018 года — 105,9 %). У Мінскай вобласці яна склала Br1051,1 (110,4 %), у Гомельскай — Br930,2 (107,3 %), у Гродзенскай — Br892,7 (108 %), у Брэсцкай — Вr892 (107,4 %). Сярэдні заробак у Віцебскай вобласці — Br867 (107 %), у Магілёўскай — Br846,3 (104,4 %). У цэлым па краіне рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—сакавіку ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрасла на 7,8 %».
На прасторах яе вялікасці кнігі.