У Беларусі па стане на 1 красавіка пражываюць 6250 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 118 ад 28 сакавіка 2019 года ветэранам акажуць аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Памер выплат складзе ад 650 і да 2000 рублёў.
Калі браць канкрэтныя лічбы, то дапамога будзе аказана ў наступных памерах:
Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі будзе праводзіцца ў перыяд з 1 чэрвеня да 1 ліпеня ў парадку, устаноўленым для выплаты пенсій.
У цэлым атрымальнікамі такой дапамогі стануць амаль 22 тысячы чалавек. На яе выплату ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжана 18 млн рублёў.
На сённяшні дзень у жывых засталося толькі два Героі Савецкага Саюза — Васіль Мічурын, якому ў ліпені споўніцца 103 гады, і Іван Кустаў, якому ідзе 96-ы год. Абодва яны пражываюць у Мінску.
Святлана БУСЬКО
На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек.
Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах.
«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».