Вы тут

Найноўшыя тэхналогіі мы ўкараняем адначасова з перадавымі краінамі


Калі будзе адменены роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй? Як закон аб надзейным Рунэце адаб'ецца на беларускім сегменце інтэрнэту? Чаму тэхналогія 5G пакуль не прыстасавана для простых карыстальнікаў? Пра гэта расказаў на прэс-канферэнцыі міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.


Па словах міністра, Беларусь займае 32-е месца ў рэйтынгу Міжнароднага саюза электрасувязі па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У параўнальным інтэграваным індэксе паштовага развіцця наша пошта таксама на 32-й пазіцыі сярод 172 аператараў. У 2018 годзе Беларусь перамясцілася на 11 радкоў уверх да 38 месца ў рэйтынгу ААН па ўзроўні развіцця электроннага ўрада (былі прадстаўлены 193 краіны).

Пра закон аб надзейным Рунэце

Пракаментаваў Канстанцін Шульган, якім чынам расійскі закон можа паўплываць на інтэрнэт-сегмент нашай краіны: «На беларускім інтэрнэце гэта ніяк не адаб'ецца.

Наогул, такі падыход: «беларускі інтэрнэт», «расійскі інтэрнэт» — гэта не зусім правільна як з пункту гледжання карыстальніка, так і з тэхнічнага пункту гледжання. Сістэма інтэрнэту — гэта сусветная павуціна, вырываць кавалкамі, я лічу, гэта не зусім правільна, і межаў для абмену інфармацыяй у наш час існаваць не павінна. Безумоўна, хтосьці страхуецца ў плане бяспекі сістэм, і мы таксама над гэтым працуем».

Адмена роўмінгу

Пазбавіцца роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй наўрад ці ўдасца да канца года. Па вопыце Еўрапейскага саюза бачна, што пытанне досыць складанае, і на яго вырашэнне спатрэбілася сем гадоў. У працэс уключаны шматлікія ўстановы: і аператары, і дзяржаўныя арганізацыі.

«Работа ідзе. Першы варыянт ужо накіраваны ва ўрад для вырашэння пытанняў. На гэтым мы не спыніліся і разам з расійскімі калегамі падчас выстаўкі «ТІБО» прапрацавалі яшчэ адзін варыянт», — паведаміў Канстанцін Шульган.

Міністр заўважыў, што аналагічная работа абмяркоўваецца і ў рамках Усходняга партнёрства.

5G для простых карыстальнікаў

Для актыўнай работы такой сістэмы, у першую чаргу, неабходныя адпаведныя прыстасаванні. Сёння яны масава не распаўсюджаныя ў карыстальнікаў нават у перадавых краінах.

Зараз гэта тэхналогія пачынае апрабоўвацца ў прамысловасці. Напрыклад пры стварэнні беспілотнага транспарту на базе прадпрыемства БелАЗ.

Работу па ўкараненні гэтай тэхналогіі вядзе спецыяльная група.

«У рабочую групу ўваходзяць і аператары, і дзяржорганы. Мы зараз імкнёмся ўсе меркаванні, усе варыянты, вопыт аб'яднаць і знайсці шлях, які для нашай краіны будзе самы эфектыўны», — адзначыў міністр.

Папярэднія вынікі павінны быць ужо ў верасні, у тым ліку па вызначэнні нарматыўнай базы.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: У лічбавым фармаце

Выбар рэдакцыі

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Грамадства

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Армія — школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму». Паводле сацыялагічнага апытання, з гэтым сцвярджэннем згодны 86 п

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.