Тэатр Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» парадуе мінчан і гасцей сталіцы чарговай навінкай — стэндап-мюзіклам «Кішэнны тэатр» паводле п'есы яркага і правакацыйнага, па-свойму дасціпнага французскага драматурга Жана Както. Прэм'ера прызначана на 20 чэрвеня на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў.
Както пісаў маналогі «Кішэннага тэатра» для сваіх сяброў Эдзіт Піяф, Ганны Маньяні, Жана Марэ і часта натхняўся прыкладамі з рэальнага жыцця. Маналог «Раўнадушны прыгажун» для Эдзіт Піяф, напрыклад, быў падгледжаны падчас сваркі актрысы з яе мужам... У Палацы культуры прафсаюзаў Піяф, канешне, не будзе — затое будуць акцёры Дзмітрый Якубовіч, Эдуард Вайніловіч, Арцём Пінчук, Ксенія Харашкевіч і Паліна Дабравольская, якія сыграюць галоўныя ролі ў тэатральным эксперыменце.
Дарэчы, амаль 20 гадоў таму «Кішэнны тэатр» ужо выходзіў на рускамоўную сцэну — у пастаноўцы рэжысёра Пятра Штэйна ў «Ленкоме». Але тэатр «Тэрыторыя мюзікла» не паўтарае ранейшы спектакль — пастаноўшчыкі зрабілі новы пераклад з англійскай і перачыталі арыгінал п'есы на французскай мове, выбраўшы з тэксту аўтарскія жарты і сатырычныя прыёмы. Акрамя таго, спалучаючы музычныя нумары і фармат стэндап-выступленняў (комік, мікрафон, гледачы), рэжысёр і акцёры паспрабуюць знесці «чацвёртую сцяну» паміж артыстамі і залай, прыцягнуць публіку да дыялогу.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Фота Аляксея МОЛЧАНА
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!