Вы тут

Калі будуць падпісаны пагадненні па аблягчэнні візавага рэжыму з ЕС?


Кіраўнік беларускага МЗС прымае ўдзел у сустрэчы міністраў краін Усходняга партнёрства ў Бруселі.


«Вельмі важна дасканала прааналізаваць усе нашы дасягненні — а яны ёсць — і падумаць, дзе існуюць недахопы, зрабіць адпаведныя вывады, каб будучыя 10 гадоў мы дасягнулі шмат большага ў рамках развіцця ініцыятывы Усходняга партнёрства», — сказаў міністр замежных спраў Беларусі.

Ён адзначыў, што Беларусь і далей будзе працягваць курс на развіццё адносін з Еўрапейскім саюзам і дабівацца падпісання прыярытэтаў партнёрства. Паводле слоў міністра, «працэс гэты пакуль не па нашай віне прыпынены». «Я спадзяюся, што да канца года мы прасунемся і ў плане падпісанні двух пагадненняў па аблягчэнні візавага рэжыму і па рэадмісіі. Мы маем намер гаварыць, што нам трэба працаваць над тым, каб заключыць асноўнае пагадненне аб супрацоўніцтве і партнёрстве з Еўрапейскім саюзам», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

У ходзе сустрэчы будуць абмеркаваны шматлікія пытанні адносін, у тым ліку і візавыя. Запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.

Па словах кіраўніка МЗС, пэўныя негатыўныя моманты заўсёды прысутнічаюць у інтэграцыйных і двухбаковых адносінах, але важна «не зацыклівацца на іх, а шукаць тое, што аб’ядноўвае і дапаможа вырашыць праблемы, выйсці на паступальнае развіццё».

«Мы заўсёды зыходзілі з таго, што мы павінны шукаць тое, што нас не раз’ядноўвае, а аб’ядноўвае. І на такой аснове трэба выбудоўваць нашы адносіны. Я лічу, што прыхільнасць да аб’ядноўваючага парадку дня дае заўсёды больш вынікаў для ўсіх суб’ектаў міжнароднага права, чым канфрантацыйная лінія», — канстатаваў Макей.

Адказваючы на пытанне, чаму не прыехаў Прэзідэнт, ён заўважыў: «Прыйдзе час, прыедзе і Прэзідэнт. Пакуль мы не можам казаць, што мы дасягнулі высокага ўзроўню ў развіцці нашых адносін з Еўрапейскім саюзам, захоўваюцца пэўныя абмежаванні». Міністр заўважыў, што нават удзел кіраўніка дзяржавы ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 10-годдзя «Усходняга партнёрства» не даў бы стоадсоткавай аддачы. «Візіт павінен быць максімальна выніковым, максімальна насычаным», — расказаў міністр.

У любым выпадку бягучыя сустрэчы важны для ўсіх бакоў, падкрэсліў Макей.

Мерапрыемства, прысвечанае 10-годдзю ініцыятывы добрасуседства, адбываецца гэтымі днямі ў Бруселі. Узначальвае паседжанне з боку Еўрапейскага саюза Вярхоўны прадстаўнік ЕС, віцэ-прэзідэнт Федэрыка Магерыні, член Еўрапейскай камісіі Ёханес Хан. Акрамя кіраўнікоў МСЗ краін-удзельніц Усходняга партнёрства (Беларусь, Украіна, Малдова, Арменія, Азербайджан, Грузія) на сустрэчы прысутнічаюць іх калегі з дзяржаў — членаў ЕС.

Сёння для міністраў арганізавана святочная вячэра ад імя кіраўнікоў галін улады Еўрапейскага союза.

Заўтра мерапрыемствы да 10-годдзя Усходняга партнёрства працягнуцца Канферэнцыяй высокага ўзроўня.

Марыя ДАДАЛКА, г. Брусель

Фотаздымкі прадастаўлены Прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».