Такую заяву падчас круглага стала з журналістамі краін Усходняга партнёрства зрабіў Ёханэс Хан, Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства.
Па словах Еўракамісара Ёханэса Хана: «Мы больш-менш завяршылі перамовы па пагадненні аб рэадмісіі. І нам трэба падумаць аб даце для таго, каб падпісаць гэта пагадненне і знайсці месца для гэтага».
Дамовіцца аб падпісанні дакумента «Прыярытэты партнёрства» з Еўрасаюзам пакуль складана з-за пазіцыі Літвы па БелАЭС.
Гэту сітуацыю таксама пракаментаваў еўракамісар. «Мы абмяркоўваем з нашымі сябрамі і партнёрамі, як вырашыць гэта пытанне, якое ўзнікла паміж Літвой і Беларуссю, і як мы можам вырашыць праблему інтарэсаў Беларусі і як мы можам прыйсці да згоды».
Мерапрыемства, прысвечанае 10-годдзю Усходняга партнёрства, адбываецца гэтымі днямі ў Бруселі. Беларускую дэлегацыю на сустрэчах 13-14 мая ўзначальвае кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.
Марыя ДАДАЛКА
г. Брусель
Фота БЕЛТА
Відэакадры масавага забойства пацыентаў у магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы фігуравалі ў абвінавачванні супраць фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.