Вы тут

Вядуцца перагаворы аб арганізацыі авіярэйсаў у Мінск з Амерыкі і Індыі


Беларусь вядзе перагаворы з замежнымі краінамі аб арганізацыі прамых рэйсаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, а таксама з Індыі, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, піша БЕЛТА.


Пачатак эксплуатацыі другой узлётна-пасадачнай паласы дазволіў прымаць у Нацыянальным аэрапорце ўсе віды паветраных суднаў. Адпаведна з'явілася магчымасць арганізаваць прамыя пералёты з краін далёкага замежжа. "Для гэтага мы цяпер цесна працуем з усімі краінамі свету. У тым ліку абмяркоўваюцца пералёты ў Паўночную і Паўднёвую Амерыку, у Індыю. Пры гэтым улічваюцца далёкасць рэйсаў, колькасць пасажыраў", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, пакуль рана гаварыць аб канкрэтнай даце, калі можа адбыцца першы для беларускага аэрапорта трансатлантычны рэйс. Тым не менш, Уладзімір Кухараў не сумняваецца, што гэта здарыцца. "З улікам нашага тэрытарыяльнага месцаразмяшчэння гэта ўсё роўна адбудзецца, толькі пытанне часу", - дадаў ён.

  • Гэта і іншыя перспектыўныя напрамкі развіцця паветранага транспарту будуць адлюстраваны ў новай канцэпцыі развіцця транспартнай галіны да 2030 года. Цяпер дакумент распрацоўваецца. Як растлумачыў віцэ-прэм'ер, у ліку асноўных палажэнняў канцэпцыі - развіццё чыгуначнага транспарту ва ўмовах пераходу на электрычную сістэму і павелічэнне грузаперавозак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.