Вы тут

Упершыню каля ста ўзораў новага ўзбраення прадэманструе беларуская абаронка


У Мінску пачала работу 9-я Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MІLЕХ-2019. За тры дні экспаненты прадэманструюць на пляцоўцы «Мінск-Арэны» свае дасягненні ў абаронна-прамысловай галіне і навінкі ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.


Як адзначылі ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце Рэспублікі Беларусь, нягледзячы на свой адносна невялікі ўзрост, па маштабах задач, якія вырашаюцца, складзе і ўзроўні ўдзельнікаў MІLЕХ з'яўляецца адной з найбуйнейшых выставак узбраення ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. За кароткі тэрмін яна набыла рэпутацыю сур'ёзнага міжнароднага зброевага салона.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця адбылася на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», дзе гледачам паказалі яркае, відовішчнае шоу на зямлі і ў паветры. Сцэнарый адкрыцця выстаўкі, у тым ліку і ваенна-гістарычная рэканструкцыя баявога эпізоду на безыменнай вышыні, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Фармат выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MІLЕХ чарговы раз пацвярджае адкрытасць нашай краіны, яе зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі ў сферы забеспячэння бяспекі. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям выстаўкі, яго зачытаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, перадае БелТА. «На гэтым прадстаўнічым форуме традыцыйна дэманструюцца асноўныя тэндэнцыі фарміравання сусветнага рынку зброі, а таксама найноўшыя дасягненні вядучых беларускіх і замежных вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння», — адзначаецца ў прывітанні.

Форум дэманструе інтэлектуальную моц і велізарны патэнцыял айчыннага абароннага сектара эканомікі. Пра гэта заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі Алег Белаконеў. Дынаміка павелічэння колькасці ўдзельнікаў і наведвальнікаў сведчыць пра рост аўтарытэту і папулярнасці выстаўкі ў прафесійным асяроддзі, адзначыў ён.

На выставачнай пляцоўцы «Мінск-Арэны» свае экспазіцыі дэманструюць каля 170 арганізацый з 10 краін, што прадстаўляюць найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў абароннай прадукцыі і паслуг з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Польшчы, Германіі, Кітая ды іншых. Асобным стэндам прадстаўлены магчымасці дзяржаў — членаў АДКБ. Агульная плошча экспазіцыі ў выставачным павільёне складае 8 тысяч «квадратаў», на адкрытай пляцоўцы — 10 тысяч. Упершыню ў выстаўцы ўдзельнічаюць кампаніі з Сербіі і ЮАР, а таксама міністэрства абароннай прамысловасці Азербайджана.

Як паведамілі ў ДВПК, беларуская абаронка ўпершыню прадэманструе ўзоры прыкладна ста адзінак узбраення. Сярод праектаў — сродкі агнявога паражэння, сістэмы комплекснага процідзеяння высокадакладнай зброі, сродкі перамяшчэння, беспілотныя авіяцыйныя комплексы і баявыя геаінфармацыйныя сістэмы.

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Загаловак у газеце: Маштабны агляд навінак

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.