Да старту ІІ Еўрапейскіх гульняў засталося крыху больш за месяц. Яшчэ ў красавіку арганізатары паведамлялі: продажы ідуць бадзёра, вольных месцаў усё менш і менш. Таму аматарам спорту і відовішчаў, якія дагэтуль не набылі квіткі, варта паспяшацца.
Іх можна набыць у пунктах продажу партнёрскай сеткі Ticketpro альбо на сайце minsk2019.ticketpro.by. На спецыяльнай старонцы ў рэжыме анлайн можна выбраць дату, від спорту і месцы на спартыўнай арэне. Пры гэтым арганізатары адзначаюць, што віртуальную версію білета можна абмяняць у пунктах продажу на маляўнічую папяровую.
Асобную білетную праграму склалі для балельшчыкаў з абмежаванымі магчымасцямі. Набыць квіток на спецыяльна падрыхтаваныя для гэтых мэтаў месцы можна са значнай зніжкай. Пры гэтым на ўваходзе ў арэну папросяць пасведчанне аб інваліднасці.
Кошт квіткоў залежыць ад віду спорту і ўзроўню спаборніцкай сесіі. Але самых танных квіткоў — па 5-10 рублёў — проста зараз знайсці ўжо вельмі цяжка. Таму прыйдзецца раскашэліцца ледзь больш. Ужо дакладна вядома, што фінальныя спаборніцтвы самых рэйтынгавых відаў спорту збяруць аншлаг: ніводнага свабоднага квітка на дадзены момант не засталося.
Не выключана, што пэўная іх колькасць яшчэ можа стаць даступнай пасля таго, як з іх будзе знятая бронь.
Пры гэтым кожны жадаючы ўсё яшчэ можа стаць часткай маляўнічага і маштабнага шоу падчас Цырымоній адкрыцця і закрыцця. Сустрэча галоўнага спартыўнага свята года пацягне на 150-300 рублёў. Развітацца з ім будзе ўдвая танней — 70-150 рублёў.
Дзмітрый СУГАНЯЕЎ
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.