Вы тут

Бачыць пажары хутка будзе беспілотнік «Буравеснік»


Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі начальніка цэнтра авіяцыйнай аховы лясоў дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Ігар Змітрэня.


Пажары ў лясах і на тарфяніках штогод наносяць немалы ўрон дзяржаве. Яны характарызуюцца не толькі значнай матэрыяльнай і экалагічнай шкодай, але і прыцягненнем на іх ліквідацыю вялікай колькасці персаналу і спецыяльнай тэхнікі.

Так, паводле звестак МНС, у 2018 годзе ліквідавана 1965 лясных і тарфяных пажараў на плошчы больш за 1400 гектараў. Пры тушэнні пажараў у экасістэмах было задзейнічана 7970 работнікаў МНС і 2870 адзінак тэхнікі.

Для адшукання такіх пажараў выкарыстоўваюцца розныя віды маніторынгу, у тым ліку касмічны і авіяцыйны. На тэрыторыі краіны дыстанцыйнае зандаванне зямлі праводзіцца з дапамогай касмічных апаратаў розных тыпаў. «Авіяцыйны маніторынг ажыццяўляе наша авіяцыйная аварыйна-выратавальная ўстанова. У асноўным ажыццяўляем патруляванне па запланаваных маршрутах. Выстаўлена 12 паветраных судоў для авіяпатрулявання», — растлумачыў Ігар Змітрэня.

Сёлета спецыялістамі гэтай службы быў выяўлены 21 лясны пажар. З дапамогай дэсантна-пажарнай службы яны патушылі дзевяць лясных пажараў. Буйныя пажары былі на поўдні краіны. Многія пажары прыходзілі з Украіны і Расіі.

Вялікую ролю ў тушэнні заданых пажараў адыгралі паветраныя судны авіяцыі, якія на сённяшні дзень з'яўляюцца самымі эфектыўнымі і аператыўнымі сродкамі ў справе папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Супрацьпажарную работу выконвае беспілотнік «Бусел-М» з радыусам дзеяння каля 25 кіламетраў, а хутка ў арсенале арганізацыі ДААВУ «Авіяцыя» з'явіцца новы распрацаваны ў Акадэміі навук Беларусі апарат — «Буравеснік» з радыусам дзеяння 75 кіламетраў. Засталося толькі скончыць яго прыёмачнае выпрабаванне. Распрацоўшчыкі плануюць перадаць яго для практычнага прымянення ратавальнікамі ўжо ў канцы гэтага года.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».