Вы тут

Тыдзень роднай прыроды правядзе Нацыянальная акадэмія навук


З 22 па 29 мая навуковыя арганізацыі Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі ўпершыню арганізуюць Тыдзень роднай прыроды. Мерапрыемства прысвечана Году малой Радзімы і прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, які адзначаецца 22 мая.


НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах,  Інстытут эксперыментальнай батанікі, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі і Інстытут лесу падрыхтавалі цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў.

  • 22 мая ў 11.00 (вул. Акадэмічная, 27) адбудзецца семінар-адкрыццё, прысвечаны Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці. У рамках мерапрыемства будуць прэзентаваныя матэрыялы 6-га Нацыянальнага дакладу Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, будуць падведзены вынікі конкурсу на сацыяльны слоган і сімвал Тыдня роднай прыроды для дзяцей і моладзі, паказ дакументальнага інфармацыйнага фільма “Кліма-Іст: захаванне і ўстойлівае кіраванне тарфянікамі…”, будзе прапанавана здзейсніць экскурсію ў Цэнтральны батанічны сад па экспазіцыі бэзу і родадэндронаў.
  • 23 мая (вул. Акадэмічная, 27) пройдуць батанічны і заалагічны чацвяргі: будзе  прачытана лекцыя "Ацэнка 25-гадовай дынамікі ляснога покрыва на закінутых сельскагаспадарчых землях прыгранічных раёнаў Расіі і Беларусі па спадарожнікавых дадзеных” і тэматычныя лекцыі вядучых навукоўцаў-заолагаў па праблеме захавання зуброў.

У гэты ж дзень стартуе IX Міжнародны навукова-практычны і навучальны семінар для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і работнікаў спецыяльнасці "Лясная гаспадарка" ( "Лясная справа») на тэму “Дынаміка, стан і маніторынг лясных экасістэм на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях”. Маленькіх мінчан і гасцей сталіцы парадуе цырымонія перасялення акулёнка па імені Акадэмік, які цяпер знаходзіцца ў адмысловым інкубатары, у мабільны музей-лабараторыю “Адкрыты акіян”.

  • 24 мая ў Цэнтральным батанічным садзе адбудуцца экскурсіі “Прыродная флора ў экспазіцыях і калекцыях Цэнтральнага батанічнага саду” і “Дэкаратыўныя расліны прыроднай флоры Беларусі”. Вядучыя навукоўцы выступяць з лекцыямі-прэзентацыямі “Грыбы ў нашых лясах”, “Лес і клімат”, “Інвазійныя расліны Беларусі: мінулае, сучаснасць і будучыня”.
  • У суботу і нядзелю (25-26 мая) з 10.00 да 18.00 у Цэнтральным батанічным садзе пройдзе гульнявы сямейны фестываль “TOYDAY”. Плануецца, што наведвальнікі змогуць не толькі ўбачыць рэдкія і знікаючыя віды раслін, але і набыць іх ўзоры ў краме саду.
  • 28-29 мая адбудзецца I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Веды і палітычныя інавацыі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя паміж Захадам і Усходам: вывучаныя і невывучаныя ўрокі”. Арганізатары форуму — НПЦ па біярэсурсах сумесна і  Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

На працягу Тыдня роднай прыроды вядучыя навукоўцы арганізацый Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі выступяць перад грамадскасцю, у сродках масавай інфармацыі, прымуць удзел у прэзентацыях і святочных мерапрыемствах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».