А іх чакаецца не меней тысячы з 14 краін свету. Як паведаміла начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава, упершыню ўдзельнічаюць прадстаўнікі з Партугаліі, Эстоніі, Аўстрыі і Швейцарыі.
Фестываль асацыюецца больш з класічнымі спевамі і музыкай, але гэта не значыць, што там будзе прысутнічаць адзін гэты жанр. Шмат хто з удзельнікаў выказвае сучасны погляд на рэлігію праз эстраднае выкананне, нават рэп. Вельмі цікавымі і карыснымі для моладзі будуць прадстаўленні тэатра святла і цені, дзе праз зразумелыя маладым людзям формы раскажуць пра шкоду наркатычных рэчываў, неахайныя сувязі і іншыя вострыя тэмы. А яшчэ мы арганізуем дабрачыннае свята "Шчырае сэрца" для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Фестываль знамянальны тым, што на працягу тыдня ў горадзе адбываецца шмат канцэртаў і мерапрыемстваў на тэму захавання спрадвечных чалавечых каштоўнасцяў. Гэта будзе свята звону, музычна-паэтычныя праграмы, выставы, кінапаказы, семінары, круглы стол, прысвечаны ўмацаванню сям'і, арганныя канцэрты у касцёле, сустрэчы з пісьменнікамі, артыстамі, свяшчэннікамі. На вялікай пляцоўцы каля Дыягнастычнага цэнтра разгорнецца вялікі фестывальны кірмаш. Большасць канцэртаў бясплатная і толькі на чатыры з іх, якія адбудуцца на сцэне Палаца культуры вобласці і на стадыёне "Спартак", уваход па білетах. Іх кошт складзе ад 25 да 45 рублёў. На працягу двух дзён будзе праходзіць міжнародны конкурс харавых і вакальных калектываў.Уладальнік Гран-Пры атрымае дзве тысячы долараў у падарунак. За перамогу будуць змагацца 14 калектываў.
Фестываль праводзіцца ў мэтах развіцця і папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай і замежнай музычнай культуры, духоўнага адраджэння на аснове хрысціянскіх традыцый, развіцця і умацавання міжнародных культурных сувязяў пры садзейнічанні Беларускага экзархата праваслаўнай царквы і канферэнцыі каталічных Епіскапаў у Беларусі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.