Аўтары “М” паўдзельнічалі ў чытаннях вершаў падчас Ночы музеяў
На Ноч Музеяў аўтары часопіса “Маладосць” падзяліліся сваімі творчымі навінкамі і добрымі старынкамі з наведвальнікамі Дзяржаўнага мемарыяльна-літаратурнага музея Якуба Коласа.
Дзіма Шулюк, намеснік галоўнага рэдактара нашага часопіса, разам з прачытаннем сваіх вершаў адзначыў, што ўслед за Янкам Купалам, Якубам Коласам і іншымі мегаталентамі беларушчыны місіяй часопіса “Маладосць” таксама з’яўляецца імкненне адкрываць і ствараць новае.
Нібыта ўслед гэтым словам пасля выступаў да рэдакцыі падышла Анастасія Роўда, адзінаццацікласніца, якая рыхтуецца стаць журналісткаю. Станіслаў Лысы, вершы якога мы ўжо ў чэрвеньскім нумары адкрыем нашым чытачам. Часопіс з радасцю вітае новых аўтараў і будзе шчаслівы адкрываць іх на сваіх прасторах. Для нас вельмі важныя новыя думкі, твары, формы, погляды.
Таксама на адкрытай пляцоўцы музея дзядзькі Міцкевіча завіталі з вершамі паэтка і хрысціянскі псіхолаг Таццяна Палхоўская, паэтка і таленавітая даследчыца біялогіі Марыя Чарняўская, удзельніца паэтычнага літаратурнага гуртка БДУ “Альтанка” – маладая паэтка Дар’я Вячэрка.
Напрыканцы з вершам заключэннем і заклікам “Быць” выступіла маладая паэтка і перакладчыца Яна Уладыка.
Каардынавала сустрэчу Аксана Ючкавіч, рэдактар аддзела паэзіі
На прасторах яе вялікасці кнігі.