Вы тут

У Мінску хлопчык рабіў фотасесію на даху цягніка і трапіў пад электрадугу


У Мінску хлопчык рабіў фотасесію на даху цягніка і трапіў у бальніцу: яго ўдарыла токам.


Здарэнне адбылося пасля дзевяці гадзін вечара на вуліцы Каржанеўскага. Паведамленне пра гэта ратавальнікам паступіла ад дзяжурнага па станцыі Мінск-Сарціровачны. Пацярпелы, вучань восьмага класа, верагодна, праводзіў фотасесію на даху грузавога вагона пад кантактнай сеткай электрыфікаванай чыгункі. У нейкі момант хлопчыка ўдарыла токам, у выніку чаго ён атрымаў траўмы і апёкі, з якімі школьніка шпіталізавалі ў бальніцу ў цяжкім стане. Прычыны здарэння высвятляюцца. Найбольш верагодная версія — асабістая неасцярожнасць.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.