У суботу, 25 мая, адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі генерал-маёрам Юрыем Хаджымуратавічам Караевым.
Як паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, пытанні, што датычацца перспектыў развіцця ўнутраных войск, спецыфікі службова-баявых задач, якія яны выконваюць, парадку прызыву на тэрміновую службу і службу па кантракце, навучання на факультэце ўнутраных войск Ваеннай акадэміі Беларусі, а таксама праблемныя пытанні, што ўзнікаюць падчас службы, можна будзе задаць у суботу з 9 да 12 гадзін па тэлефонах: 8 (017) 374 80 08, 8 (017) 374 80 09.
Сяргей РАСОЛЬКА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».