Вы тут

БДТУ стаў аператарам цэнтра калектыўнага карыстання тэхнапарку "Сколкава"


Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з расійскім тэхнапаркам "Сколкава". Ён прадугледжвае выкарыстанне навукова-тэхнічнага абсталявання БДТУ для арганізацыі стартапаў студэнтамі, магістрантамі і вучонымі з краін СНД.


Таксама, стаўшы аператарам цэнтра калектыўнага карыстання , універсітэт зможа аказваць паслугі рэзідэнтам Тэхнапарка і Фонду “Сколкава”: прадастаўляць сваё ўнікальнае абсталяванне для правядзення навуковых даследаванняў, прадэманстраваць наяўнасць ва ўніверсітэце высокакваліфікаваных навуковых супрацоўнікаў, устанавіць новыя перспектыўныя кантакты і рэалізаваць інвестыцыйныя праекты.

Звесткі аб паслугах, якія прадстаўляюцца БДТУ, будуць распаўсюджвацца сярод патэнцыйных заказчыкаў з прымяненнем інструментаў мэтавага  інфармавання, асабістых сустрэч, інтэрнэт-рэкламы, сродкаў масавай інфармацыі і іншых каналаў камунікацыі.

Заключэнне гэтага дагавора стала вынікам цеснага ўзаемадзеяння ўніверсітэта з тэхнапаркам і прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Тэхнапарк "Сколкава" прадастаўляе неабходны сэрвіс для інавацыйных кампаній, каб  тыя паспяхова развівалі свае тэхналагічныя актывы і карпаратыўную структуру. У цяперашні час ён налічвае 250 рэзідэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».