Мерапрыемства арганізуецца цэнтрам прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (АПА).
Актыўная ацэнка (АА) — менавіта так называюць у Беларусі тэхналогію Fоrmаtіvе Аssеssmеnt (дынамічнае ці фарміруючае ацэньванне), якая стала ў сусветнай адукацыі мэйнстрымам. Усе міжнародныя даследаванні сведчаць, што фарміруючае ацэньванне (актыўная ацэнка) дае вялікі адукацыйны эфект і з’яўляецца ключавой пазіцыяй для паляпшэння адукацыйных вынікаў школьнікаў. Яна дапамагае вучню расці, галоўнай становіцца не адзнака, а ацэнка яго дзейнасці. Значэнне мае не колькасць атрыманых на ўроку балаў, а тое, чаму ты навучыўся. Актыўная ацэнка лечыць страх перад выстаўленнем адзнакі...
Прыхільнікі актыўнай ацэнкі называюць яе новай адукацыйнай філасофіяй. Яна складаецца з важных элементаў, якія дапамагаюць зрабіць працэс навучання больш скіраваным на асобу кожнага вучня. Чаму філасофія? Таму што патрабуе ад настаўніка прыняць новую ролю і адмовіцца ад стэрэатыпаў, якія склаліся ў традыцыйнай адукацыйнай мадэлі.
Між іншым, сёлета спаўняецца дзесяць гадоў, як актыўная ацэнка, дзякуючы групе настаўнікаў-энтузіястаў, прыйшла ў нашу краіну.
“Мы маем вельмі шмат сведчанняў настаўнікаў пра тое, як актыўная ацэнка павышае матывацыю і адказнасць вучняў за сваё навучанне, — падкрэслівае прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі АПА, кандыдат педагагічных навук Мікалай ЗАПРУДСКІ. —Многія настаўнікі абаранялі свой вопыт прымянення АА на кваліфікацыйных экзаменах на вышэйшую катэгорыю і катэгорыю “настаўнік-метадыст”, дэманстравалі работу па тэхналогіі АА на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”. Пагалоска пра нашу актыўную ацэнку распаўсюдзілася і за межы краіны. Да нас у акадэмію, каб засвоіць тэхналогію АА, прыязджаюць кіраўнікі школ і настаўнікі з Расіі. Ёсць цікавасць і з боку ўкраінскіх калег”.
У рамках фестывалю пройдуць майстар-класы і ўрокі для дарослых на тэмы “АА і праектаванне кампетэнтаснага ўрока”, “АА і новыя магчымасці сучаснага ўрока”, “Актыўная ацэнка як сродак прафесійнага развіцця педагогаў”, “Актыўная ацэнка на ўроку, або як папуасаў навучыць гатаваць дранікі” і іншыя.
Надзея НІКАЛАЕВА
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны