Вы тут

Падводзім вынікі конкурсу сярод юных і пазаштатных аўтараў «Чырвонкі»


Сёння мы падвядзём вынікі нашага чарговага творчага спаборніцтва сярод маладых пазаштатных аўтараў «Я — малады! І мне не ўсё роўна!..», якое было абвешчана на навучальны сезон 2018—2019 гадоў. Напачатку па традыцыі коратка прааналізуем ход гэтага конкурсу.


У адрозненне ад папярэдніх гадоў на яго паступіла менш творчых «проб пяра». Самыя лепшыя (матэрыялы пераможцаў) мы, як і было абяцана згодна з умовамі, публікуем. Магчыма, адыграла ролю тое, што планка нашага адмысловага спаборніцтва (пра што «Чырвонка. Чырвоная змена» пастаянна нагадвала) дастаткова высокая. Конкурс разлічаны найперш на тых маладых аўтараў, якія збіраюцца паступаць на факультэт журналістыкі і ставяцца да гэтага выбару дастаткова сур'ёзна: займаюцца ў гуртках па профілі, выступаюць на алімпіядах, рэгулярна пішуць у розныя выданні, добра валодаюць беларускай мовай. Таму і «проб пяра» ад іх мы заўсёды чакаем адпаведнага ўзроўню. І вельмі прыемна, што сярод нашых намінантаў — менавіта такія (мы ўпэўнены ў гэтым) мэтанакіраваныя дзяўчаты. (Так, каторы год запар сярод канкурсантаў хлопцаў няма, пра што мы таксама неаднойчы згадвалі.)

Гэта абсалютна не азначае, што інтарэс да конкурсу, да нашага маладзёжнага дадатку, да самой прафесіі журналіста ў сучаснай моладзі цалкам згас. Якраз наадварот. Штогод у красавіку-маі рэдакцыю літаральна закідваюць электроннымі пісьмамі абітурыенты, якім патрэбны публікацыі для паступлення на факультэт журналістыкі. Яны просяць парады, пытаюцца, пра што лепш напісаць. Але, прабачце, у гэты час, які застаўся да пачатку ўступнай кампаніі, ужо мала што можна змяніць. І ўвогуле, такія звароты даюць падставы меркаваць аб спантаннасці выбару будучай прафесіі выпускнікамі-школьнікамі...

А цяпер, уласна, пра вынікі конкурсу. Рэдакцыйнае журы вырашыла: пераможцамі творчага спаборніцтва сталі Дар'я Ражко і Алёна Кухарава, лаўрэатамі — Кацярына Квачонак і Ксенія Сігалава. Усе яны будуць узнагароджаны дыпломамі «Звязды» і памятнымі прызамі з яе сімволікай. Апроч таго, старэйшыя дзяўчаты атрымаюць рэкамендацыі для паступлення на факультэт журналістыкі. Віншуем!

Фота Надзеі НІКАЛАЕВАЙ

Загаловак у газеце: Узнагароды за руплівасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».