Гэта спаборніцтвы па відах спорту, якія не ўвайшлі ў Алімпійскія гульні.
Кітайскі горад Чэнду выйграў права на правядзенне Сусветных гульняў - 2025. Чэнду стане першым горадам на мацерыковым Кітаі, дзе будуць праводзіцца такія спаборніцтвы, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".
Выканаўчы камітэт Міжнароднай асацыяцыі Сусветных гульняў перадаў 37 членам вынік ацэньвання "Заяўкі горада Чэнду на правядзенне Сусветных гульняў-2025", затым усе прадстаўнікі прагаласавалі і вырашылі ўручыць Чэнду права правядзенне Сусветных гульняў ў 2025-м. Прадстаўнікі дэлегацыі горада падпісалі афіцыйны кантракт з Міжнароднай асацыяцыяй Сусветных гульняў.
Як вядома, Сусветныя гульні арганізуюцца Міжнароднай асацыяцыяй Сусветных гульняў, а спіс спартыўных спаборніцтваў у асноўным складаецца з відаў спорту, якія не ўвайшлі ў Алімпійскія гульні. Дадзенае мерапрыемства ўпершыню правялі ў 1981 годзе, а затым пачалі праводзіць кожныя чатыры гады праз год пасля Алімпійскіх гульняў, каб кожны від спорту атрымаў развіццё. Сусветныя гульні таксама называюцца "Алімпіядай для ня алімпійскіх відаў спорту". Да гэтага часу маштабныя спаборніцтвы прайшлі ўжо дзесяць разоў. ХІ Сусветныя гульні будуць праведзены ў горадзе Бірмінгем (ЗША) ў 2021 годзе.
Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с
На прасторах яе вялікасці кнігі.