Мэта праекта па дадатковай адукацыі — пашырэнне ў студэнтаў прафесійных кампетэнцый і планамерны пераход да лічбавізацыі адукацыйнага працэсу.
Скарыстацца магчымасцю вывучаць дадаткова дысцыпліны па выбару змогуць студэнты любога курсу, а таксама магістранты ўсіх факультэтаў БДУ без выключэння. Па выніках станоўчай бягучай атэстацыі абраныя курсы ім унясуць у дадатак да дыплома. Ацэнка падрыхтоўкі студэнта будзе праводзіцца згодна з дзеючымі Правіламі правядзення атэстацыі студэнтаў, курсантаў, слухачоў пры засваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі.
У выпадку атрымання нездавальняючай адзнакі або “не залічана”, студэнту можа быць выдадзена даведка аб праслуханай вучэбнай дысцыпліне без унясення адпаведных звестак у дыплом.
Навучанне па дадатковых дысцыплінах не абмяжоўваецца вучэбным курсам, гэта значыць, што першакурснік пры жаданні зможа абраць дысцыпліны, якія вывучаюцца на чацвёртым годзе падрыхтоўкі.
У рамках пілотнага праекта нароўні з вочным наведваннем заняткаў плануецца актыўнае выкарыстанне анлайн-формаў па шэрагу дысцыплін. Дыстанцыйны фармат дазволіць індывідуалізаваць працэс навучання, забяспечыць мабільнасць пры вывучэнні матэрыялаў і выкананні заданняў. Дыдактычны матэрыял па шэрагу дысцыплін будзе размешчаны на адукацыйнай платформе LMS Moodle. На дадзены момант гэта база змяшчае звыш за 500 відэа-лекцый, канферэнцый, вебінараў, практычных трэнажораў, анлайн-трэнінгаў, інтэрнэт-семінараў, тэстаў і іншых матэрыялаў. Тэхнічныя магчымасці базы дазваляюць выкладчыку кансультаваць студэнтаў, правяраць выкананне заданняў, арганізоўваць самастойную працу і ў хуткім рэжыме забяспечваць вучэбнымі матэрыяламі.
У бліжэйшы час у БДУ плануецца запусціць платформу электроннага раскладу. Яна дазволіць студэнтам з улікам абраных імі дадатковых дысцыплін сфарміраваць графік наведвання заняткаў і суаднесці яго з заняткамі па асноўнай спецыяльнасці.
Надзея НІКАЛАЕВА
На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек.
Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах.
«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».