Вы тут

У Беларусі выпусцілі маркі да Еўрапейскіх гульняў


Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» пры садзейнічанні Дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў выпусціў разнапланавую паштовую прадукцыю, прымеркаваную да кантынентальнага спартыўнага форума, у тым ліку мастацкія маркіраваныя і немаркіраваныя карткі, маркіраваныя канверты, сувеніры. Свет убачылі і чатыры паштовыя маркі, на якіх прадстаўлены папулярныя і відовішчныя віды спорту. Колеравая гама марак пераклікаецца з сімволікай ІІ Еўрапейскіх гульняў. Гэта іх лагатып і слоган «Яркі год, яркі ты».


Між іншым, пры дапамозе тэхналогіі дапоўненай рэальнасці для гэтых марак распрацоўваецца спецыяльны сцэнарый. Убачыць яго можна будзе, выкарыстаўшы бясплатную мабільную праграму АR MАRKА BЕLАRUS. Пры навядзенні на марку камеры смартфона з'явіцца 3D-малюнак.

А спецыяльнае гашэнне пройдзе з 21 да 30 чэрвеня — падчас саміх гульняў — на Галоўпаштамце.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК

Загаловак у газеце: Маркі да Еўрапейскіх гульняў

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.