Вы тут

Выпушчаны канверт з сімвал парку «Вялікі камень»


Рашэннем беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве 2019 год быў абвешчаны Годам адукацыі Беларусі ў Кітаі. Ён накіраваны на тое, каб наладзіць непасрэдныя стасункі паміж універсітэтамі дзвюх краін, развіваць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навуковых даследаванняў, стварыць цэнтры вывучэння Беларусі ў вышэйшых навучальных установах Кітая. «Разыначка» Года адукацыі — пачатак вывучэння беларускай мовы ў кітайскіх ВНУ.


Таму беларускія паштавікі падрыхтавалі і выпусцілі памятны паштовы канверт. Цырымонія гашэння з удзелам генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Уладзіміра Матусевіча, міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі і намесніка міністра адукацыі КНР Цянь Сюэцзюня прайшла ў мінскай ратушы.

На канверце знайшлі сваё адлюстраванне дзяржаўныя сцягі Беларусі і Кітая, а таксама сімвал парку «Вялікі камень». Словы «Адукацыя — шлях да развіцця» і «Год адукацыі Беларусі ў Кітаі» надрукаваны на беларускай і кітайскай мовах.

Дызайнер канверта — Алена Мядзведзь. Ён выпушчаны тыражом у 50 тысяч экзэмпляраў.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?