Падчас летняй кампаніі ў краіне будзе задзейнічана каля шасці тысяч аздараўленчых летнікаў, з іх 1,7 тысячы кругласутачных, 4,5 тысячы дзённага знаходжання, 143 стацыянарных загарадных кругласутачнага знаходжання, паведаміў Аляксандр МАЦЮШОНАК, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі.
Ганна БАНАДЫК, старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прапаганды бяспекі дарожнага руху УДАІ МУС, расказала, што ў мэтах прафілактыкі і папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму да 5 чэрвеня пройдзе акцыя «Увага, дзеці». Гутаркі наконт бяспечнага летняга адпачынку трэба праводзіць не толькі сярод дзяцей, але і з дарослымі.
— Часта бацькі забываюць пра тое, што да 12 гадоў дзеці павінны перавозіцца з выкарыстаннем трымаючых прылад. Крэсла або люлька павінны адпавядаць росту і вазе дзіцяці. Востра стаіць праблема перавозкі дзяцей-пасажыраў: 30 хлопчыкаў і дзяўчынак за апошнія чатыры месяцы сталі ўдзельнікамі здарэнняў, прычым кожны другі перавозіўся няправільна. Двое дзяцей загінулі, 28 атрымалі траўмы, — паведаміла Ганна Банадык.
Ала МАЛАХАВА, загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, адзначыла, што для здароўя дзяцей важна забяспечыць іх дастатковай працягласцю сну, здаровым правільным харчаваннем, рухальнай актыўнасцю і свежым паветрам. Для мінімізацыі хвароб важна своечасова прышчапляцца, бо апошнія два гады ў Беларусі перыядычна ўзнікаюць успышкі розных інфекцыйных захворванняў. На працягу апошніх некалькіх гадоў рэгіструецца актыўнасць кішачных інфекцый: вірусныя пераважаюць над бактэрыяльнымі. Праблемай для дзяцей з'яўляюцца і ўкусы кляшчоў: у 2018 годзе ў краіне зарэгістравана больш за дзве тысячы выпадкаў, і гэты паказчык з кожным годам павялічваецца.
Дар'я ШЛАПАКОВА
Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.
Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.
Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.