Мінскую школу № 204 адчынілі летась 1 верасня. У адной з самых маладых у краіне навучальных устаноў паспяхова прайшоў першы навучальны год. Надышоў гістарычны момант: апошні званок для выпускнікоў, а для самой установы — першае свята апошняга званка. Выпускнікамі сталі сорак сем хлопцаў і дзяўчат двух дзявятых класаў (у адзінаццаты клас вучняў не набіралі). Для іх, а таксама для першакласнікаў (у школе аж шэсць першых класаў) па шматгадовай традыцыі прайшла ўрачыстая лінейка і празвінеў сімвалічны званок. Адказную і ганаровую місію даверылі старанным і актыўным вучням — Яўгену ЗАЙЦАВУ і Анфісе АКУДОВІЧ.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Памяць — гэта тое, што робіць нас людзьмі.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.