Вы тут

А1 выпрабавала мабільны геймінг у тэставай сетцы 5G SA*


У Мінску адбыўся першы кіберспартыўны матч па мабільных гульнях у тэставай сетцы 5G SA. Тры каманды мабільных геймераў выпрабавалі магчымасці і перавагі нядаўна разгорнутай А1 тэставай 5G-сеткі SA (Standalone) у паядынках па мабільных версіях папулярных шматкарыстальніцкіх анлайн-гульняў PlayerUnknown’s Battlegrounds (PUBG), Dota Underlords і Clash Royale.


Тры гульні, якія прымалі ўдзел у тэсціраванні, адносяцца да розных класаў — гэта і анлайн-шутары, і стратэгіі ў рэальным часе, і аўташахматы, таму як мага лепш падыходзяць для дэманстрацыі ўсіх магчымасцяў 5G: наколькі дакладным апынецца стрэл, як хутка зробіць ход праціўнік і, адпаведна, на чыю карысць абярнецца ход усяго бою, вырашаюць долі секунды. Таму і хуткасць перадачы дадзеных, і час водгуку сеткі маюць крытычна важнае значэнне.

У ходзе тэсціравання хуткасць перадачы дадзеных склала 1,2 Гбіт/с, а час водгуку сеткі (ping) — 10 мілісекунд.

Для тэсціравання магчымасцяў мабільнага геймінгу ў сетках пятага пакалення выкарыстоўваліся смартфоны Huawei P40 Pro — флагманскія прылады брэнда на базе высокапрадукцыйнага працэсара Kirin 990 з падтрымкай 5G SA.

«Сёння мабільны геймінг па тэмпах росту абагняе ўсе астатнія сегменты — і традыцыйных гульняў для ПК, і кансольны. Выбуховы рост сегменту мабільнага геймінгу  надало развіццё мабільных гульняў, а ўкараненне сувязі пятага пакалення  дазваляе гульнявой індустрыі выйсці на недаступны раней узровень і прапанаваць карыстальнікам прынцыпова новыя магчымасці — напрыклад, такія, як актыўнае выкарыстанне тэхналогій віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, воблачны геймінг і іншыя. Першы крок да гэтага сёння зроблены і ў нашай краіне на базе тэставай 5G-сеткі А1», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

Тэставая 5G-сетка А1 створаная на базе аўтаномнай архітэктуры — SA (Standalone). У адрозненне ад сетак з неаўтаномнай архітэктурай (NSA, Non-Standalone), «чыстыя» 5G-сеткі разгортваюцца без прывязкі да  інфраструктуры сетак 4G/LTE. Такі падыход патрабуе ад аператара больш значных часавых і фінансавых выдаткаў на пачатковым этапе, аднак дазваляе адразу забяспечыць абанентаў паўнавартаснай 5G-сувяззю з падтрымкай усіх ключавых пераваг дадзенага стандарту — у прыватнасці, звышвысокахуткаснай перадачай дадзеных з мінімальнай затрымкай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».