1 чэрвеня вячэрняе шоу «Макаёнка, 9», што выходзіць па суботах на канале «Беларусь 1», адзначыць своеасаблівы міні-юбілей — 30-ы выпуск.
Гасцямі праграмы ў гэты вечар стануць лідар вядомага гурта «Няшчасны выпадак» Аляксей Кортнеў, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні-2016» Аляксандр Мінёнак і адна з самых стыльных беларускіх тэлевядучых Алена Спірыдовіч, якая, дарэчы, анансуе будучы мастацкі форум «Славянскі базар у Віцебску».
«За адзін тэлесезон мы прывялі ў праграму столькі сусветных зорак, колькі часам не бывае на канале і за некалькі гадоў, — падводзіць вынікі вядучы праекту Яўген Перлін. — У нашым эфіры не толькі раскрыліся з новага боку вядомыя беларусы Павел Харланчук, Вадзім Галыгін і Паца-Ваца, але і здолелі заявіць пра сябе шырокай аўдыторыі многія пачынаючыя артысты». Кожны з гасцей «юбілейнага» выпуску таксама падрыхтаваў для гледачоў пэўныя цікавыя сюрпрызы і падарункі. А пасля трыццатага выхаду ў эфіры «Макаёнка, 9» і яго стваральнікі сыходзяць у летні адпачынак — зрэшты, абяцаючы хутка вярнуцца.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».