АВЕН. Гэты тыдзень можа аказацца спрыяльным часам для ператварэння сістэмы каштоўнасцяў, а таксама для ажыццяўлення тэорыі ў практыку. Старайцеся разглядаць справы з пункту гледжання далёкай перспектывы, не зацыклівайцеся на дробязях. У сераду магчымыя пралікі на працы, звязаныя не з вашай некампетэнтнасцю, а са стомленасцю. У пятніцу ў планах могуць адбыцца істотныя змены.
ЦЯЛЕЦ. У панядзелак удала складуцца справы, звязаныя з афармленнем дакументаў. Варта падумаць аб павышэнні свайго прафесійнага ўзроўню. Чацвер — даволі ўдалы час для пачатку новых спраў, калі адмовіцеся ад некаторых старых стэрэатыпаў і поглядаў, якія перашкаджаюць прасоўвацца наперад. У выхадныя, справіўшыся з назапашанымі хатнімі справамі, адчуеце задавальненне і радасць ад іх завершанасці.
БЛІЗНЯТЫ. Здаецца, надышла пара лічыць сябе пестуном лёсу. Перад вамі могуць адступіць нават самыя складаныя і практычна невыканальныя задачы. На гэтым тыдні вы адчуеце, што каханыя і жаданыя. Чакайце шчырых прызнанняў і прыемных падарункаў. Добры час для пачатку падарожжаў. Атрымаеце масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.
РАК. Лавіце імгненне поспеху і паспрабуйце яго ўтрымаць. Працуйце на свой імідж, у вашай кар'еры цяпер надышоў вельмі адказны перыяд. Вашы прафесійныя таленты абавязкова заўважаць і ацэняць. У сераду паспрабуйце кантраляваць эмоцыі, не даводзьце спрэчкі і рознагалоссі ў поглядах да канфліктнай сітуацыі. А вось у канцы тыдня вас чакаюць гармонія і разуменне.
ЛЕЎ. На гэтым тыдні верагодныя праблемы на працы, канфлікты ў калектыве. Паспрабуйце стрымліваць эмоцыі і раўнамерна размяркоўваць нагрузку. Ад вашых дзеянняў залежыць поспех работ у камандзе. Не ўзвальвайце на сябе вялікі аб'ём працы і па магчымасці не давайце абяцанняў, іх цяжка будзе выканаць. Гэта датычыцца і асабістага жыцця. У каханні магчыма астуджэнне, у сямейным жыцці давядзецца шукаць кампраміс.
ДЗЕВА. Пры рэалізацыі сваіх ідэй дзейнічайце рашуча і хутка, пры гэтым заручыўшыся падтрымкай калег па працы. Не прымайце блізка да сэрца плёткі і чуткі і не перадавайце іх навакольным, бо можаце паплаціцца за скажэнне інфармацыі. У канцы тыдня не бярыце на сябе адказнасць, лепш парайцеся з начальствам. У суботу пажадана заняцца назапашанымі хатнімі справамі, з'ездзіць на лецішча.
ШАЛІ. Тыдзень дасць магчымасць праявіць свае веды і вынаходлівасць: магчыма, хтосьці звернецца да вас па параду, ці вы возьмеце ўдзел у чыім-небудзь лёсе. У панядзелак вызначце ўсё, што неабходна зрабіць на гэтым тыдні, гэта дазволіць не марнаваць час. У пятніцу навакольныя знойдуць у вашай асобе сапраўднага сябра, а вось начальства можа быць чымсьці незадаволена.
СКАРПІЁН. З'явіцца шанец максімальна поўна выкарыстаць свае магчымасці для завяршэння многіх важных і адказных спраў. Менавіта ў гэты час атрымаецца злучыць ідэі з практыкай, а мары ўвасобіць у рэальнасць. Цяпер для вас асабліва важнае партнёрства ў дзелавой і асабістай сферах. Блізкія людзі могуць паводзіць сябе непаслядоўна, што выкліча ў вас шчырае здзіўленне. Паспрабуйце іх зразумець.
СТРАЛЕЦ. Вам могуць даручыць задачу такую ж складаную, як і ганаровую. Пачынайце дзейнічаць адразу, не марнуючы часу на сумненні. У панядзелак удача будзе спадарожнічаць вам, і нішто не перашкодзіць паспяхова завяршыць пачатую раней справу. Серада — спрыяльны дзень для атрымання новай інфармацыі. У выхадныя лепш не слухаць нічыіх парад і рабіць па-свойму.
КАЗЯРОГ. Паступова ўзрастае ваш аўтарытэт, навакольныя будуць чакаць дапамогі і парадаў. Але паспрабуйце не ўзвальваць на свае плечы чужыя праблемы. У сераду магчыма вострая барацьба з канкурэнтамі. Вытрымаўшы гэтыя выпрабаванні, вы зможаце даказаць сабе і навакольным, што маеце поўнае права на самастойныя рашэнні. Паспрабуйце не планаваць у выхадныя далёкіх паездак, правядзіце час дома, адпачніце.
ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні давядзецца старанна папрацаваць, справы будуць прасоўвацца павольна і са скрыпам. У аўторак варта звярнуць увагу на свае недахопы і пастарацца іх выправіць, такім чынам, вы зможаце пазбегнуць шматлікіх непрыемнасцяў. Чацвер — спрыяльны дзень для паездак і камандзіровак. У пятніцу не перашкодзіць пашукаць агульныя інтарэсы з блізкімі і пастарацца арганізаваць сумесны з імі адпачынак у выхадныя.
РЫБЫ. Гэты тыдзень можа прынесці змены ў прафесійнай сферы. Не выключаны кар'ерны ўзлёт, але давядзецца дзейнічаць рашуча і забыцца пра сантыменты. Не выключаны канфлікт з калегамі. Вашы планы і мэты будуць праходзіць праверку на жыццяздольнасць. У выхадныя дзеці пацешаць сваімі поспехамі.
Памяць — гэта тое, што робіць нас людзьмі.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.