Повязь народнага песняра Беларусі з далёкім прыволжскім краем зусім не выпадковая. Чытаем у энцыклапедыі «Янка Купала»: «ЧЭБАКСАРЫ, горад, сталіца Чувашыі (Расія). Купала спыніўся тут з У. Ф. Луцэвіч па дарозе ў Казань і прабыў з 27.10 да 11.11.1941. Жыў спачатку на кватэры С. В. Эльгера, потым у Доме селяніна. Сустракаўся з чувашскімі пісьменнікамі М. Шэлебі, С. Шаўлы, Я. Ухсаем, А. Эсхелем і інш. У 1955 адна з вуліц горада названа імем Я. Купалы».
Толькі што гарадскія ўлады сталіцы Чувашскай Рэспублікі прынялі рашэнне аб усталяванні на доме № 5 па вуліцы кампазітараў Вараб'ёвых, дзе жыў народны пясняр Беларусі ў 1941 годзе, памятнай мемарыяльнай дошкі.
Ініцыятарам рэалізацыі гэтай ідэі выступіла таварыства чувашска-беларускай дружбы, — расказвае народны паэт Чувашыі Валеры Тургай. — У нашай старонцы шануюць класіка беларускай літаратуры. Асабіста я нядаўна пераклаў «Санеты» Янкі Купалы на чувашскую мову. Не так даўно мы правялі вечар беларускай паэзіі ў гонар Янкі Купалы. Імя класіка беларускай літаратуры будзем згадваць і на фестывалі паэзіі, які пройдзе ў нас на пачатку чэрвеня.
Развіццё беларуска-чувашскіх літаратурных, культурных сувязяў — аснова добрых зносін Беларусі і Чувашскай Рэспублікі ў самых розных кірунках эканомікі, народнай гаспадаркі. Гэта добра разумеюць і ў Чабаксарах, і ў Мінску.
Сяргей ШЫЧКО
Памяць — гэта тое, што робіць нас людзьмі.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.