Вы тут

Учора прайшло сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі


Дарожны збор, Саюзная дзяржава, вытворчасціУ тым ліку і гэтыя пытанні закранулі ўчора ў Палаце прадстаўнікоў, дзе прайшло сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.


Перад парламентарыямі з дакладам на тэму «Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне лесагаспадарчай дзейнасцю як частка эканамічнай бяспекі дзяржавы» выступіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Дворнік. Пры гэтым лес стаў не адзінай тэмай мерапрыемства.

Так, падчас пасяджэння члены ўрада адказалі на пытанні парламентарыяў, а яшчэ да яго пачатку — на пытанні журналістаў. Тэзісна расказваем пра найбольш важнае.

Намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко паведаміў журналістам, што прапанова яго ведамства аб раздзеле тэхагляду і дзяржпошліны на допуск да дарожнага руху не знайшла падтрымкі ў вышэйшай інстанцыі. «Цяпер мы працуем над альтэрнатыўнымі варыянтамі, у тым ліку прапрацоўваем пытанне магчымага ўключэння дзяржаўнай пошліны ў кошт аўтамабільнага паліва», — сказаў ён. Такім чынам, пытанне адкрытае. Магчыма, цяперашняя сітуацыя са спагнаннем дарожнага збору зменіцца з 1 студзеня 2020 года.

Таксама намеснік міністра фінансаў адзначыў, што зараз ідзе работа над удакладненнем праграмы рэалізацыі Дагавора аб Саюзнай дзяржаве. Ён дадаў, што пытанне аб кампенсацыі страт Беларусі ад падатковага манеўру ў Расіі пакуль выстаўлена на паўзу.

Ужо на самім пасяджэнні, адказваючы на пытанне дэпутата, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык выказаўся наконт стварэння новых вытворчасцяў. Ён адзначыў, што ёсць рэзанансныя інвестпраекты, аднак Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць па ўсіх дзяржаўную экалагічную экспертызу, даводзіць кожны праект да захавання ўсіх нормаў прыродаахоўнага заканадаўства.

Міністр расказаў, што ў найбліжэйшы час яго ведамства выйдзе з прапановамі ва ўрад і зробіць кантроль за стварэннем і ўводам новых вытворчасцяў больш жорсткім.

Таксама на пасяджэнні закраналіся такія тэмы, як арганічная сельская гаспадарка, праграма замены ліфтаў (дарэчы, да 2021 года неабходна замяніць больш чым 11 тысяч ліфтаў па краіне) і прыватызацыя службовага жылля работнікамі ЖКГ.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».