Вы тут

Дзе лепш за ўсе весці бізнес у Кітаі?


Шанхай, Пекін і Шэньчжэнь лідзіруюць у рэйтынгу гарадоў з лепшым дзелавым асяроддзем.


У «Справаздачы аб ацэнцы дзелавога асяроддзя ў гарадах Кітая у 2019 годзе» было адзначана, што Шанхай, Пекін і Шэньчжэнь уваходзяць у тройку гарадоў-лідараў па ўзроўні дзелавога асяроддзя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Ло Юань, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Кітайскай асацыяцыі садзейнічання стратэгіі і культуры, адзначыў, што асяроддзе высокакваліфікаваных кадраў, лічбавага бізнесу, прававое, фінансавае і культурнае асяроддзе сфарміравалі шэсць асноўных фактараў. «Гэтыя шэсць элементаў сталі важным фактарам для інвестыцыйных рашэнняў айчынных і замежных кампаній і шмат у чым вызначаюць усебаковую канкурэнтаздольнасць горада», — лічыць Ло Юань.

Хуан Цыфань, віцэ-старшыня Кітайскага цэнтра міжнародных эканамічных абменаў, адзначыў, што інтэрнацыяналізацыя, адкрытасць і вяршэнства закона ў бізнес-асяроддзі з’яўляюцца найвышэйшым стандартам для стварэння ўсіх праграмных і апаратных сродкаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Адносіны Беларусі і Расіі — узор раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага міждзяржаўнага супрацоўніцтва

Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.

Грамадства

Чым багатыя беларускія нетры

Чым багатыя беларускія нетры

Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.

Памяць

Чым адметны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі?

Чым адметны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі?

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.