Гісторыкі мяркуюць, што шлем, выпадкова знойдзены пры паглыбленні дна Бярэзіны ў Бабруйску, мог належаць полацкаму князю Ізяславу, сыну полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра, паведамляе тэлеканал СТБ.
Зараз сенсацыйнай знаходкай займаюцца эксперты. Рэстаўруе 1000-гадовы артэфакт адзін з лепшых спецыялістаў - Васіль Пчэльнікаў.
Гісторык Мікалай Сілкоў, спасылаючыся на дадзеныя першапачатковай экспертызы, падкрэслівае, што знаходка - сенсацыя не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. На думку вучонага, артэфакт мог належаць полацкаму князю Ізяславу, сыну легендарнай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча.
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны