Працуюць у Кітаі.
У 2018 годзе Кітай выдаў 336 тысяч дазволаў на работу ў краіне для замежных спецыялістаў, цяпер у агульная колькасць замежнікаў, якія працуюць у КНР, складае больш за 950 тыс. чалавек, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Такую інфармацыю паведаміў міністр навукі і тэхнікі КНР Ван Чжыган на ХVII Кітайскай канферэнцыі па міжнароднаму абмену спецыялістамі. Эксперт заўважыў, што абмены і супрацоўніцтва паміж людзьмі з’яўляюцца найбольш важным складнікам навукова-тэхнічных абменаў і супрацоўніцтва. Зараз КНР яшчэ больш мае патрэбу ў спецыялістах як ніколі раней.
Паводле слоў Вана Чжыгана, у апошнія гады Кітай прыклаў значныя намаганні да паляпшэння работы па прыцягненню інтэлектуальных рэсурсаў з-за мяжы, спрашчаючы працэдуру афармлення візы для прыцягнутых замежных спецыялістаў і садзейнічаючы вырашэнню існуючых у іх праблем, звязаных з сацыяльным забеспячэннем, пражываннем і атрыманнем адукацыі іх дзецьмі.
Паведамляецца, што Паднябесная ўсталявала адносіны навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва са 160 краінамі, заключыла 114 міжурадавых пагадненняў аб узаемадзеянні ў гэтай галіне, падпісала 346 пагадненняў аб абмене спецыялістамі, далучылася да больш чым 200 адпаведных міжнародных арганізацыях і шматбаковых механізмаў.
Памяць — гэта тое, што робіць нас людзьмі.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.