Вы тут

Чым парадуе рэспубліканскі фестываль «Александрыя збірае сяброў — 2019»?


Да вялікага купальскага свята яшчэ больш за месяц, але падрыхтоўка ўжо распачатая. Пройдзе яно 6—7 ліпеня на традыцыйнай маляўнічай лугавіне на беразе Дняпра, які нясе свае хвалі паміж аграгарадкамі Александрыя і Копысь. Як паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама, галоўная тэма сёлетняга фестывалю — трохгоддзе малой радзімы.


У праграме як заўсёды канцэрты, гандаль на імправізаваных кірмашовых вуліцах, прэзентацыі рэгіянальных фестываляў і свят усіх рэгіёнаў краіны, начная маладзёжная дыскатэка, ушанаванне перадавікоў аграпрамысловага комплексу. Для ўдзелу ў вялікай выстаўцы-кірмашы і канцэртах запрошаны майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і творчыя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі.

Прадпрыемствы спажыўкааперацыі абяцаюць парадаваць шырокім асартыментам харчовых тавараў і разнастайнасцю страў беларускай і замежных кухняў. Не абыдзецца без папулярнай у народзе дэгустацыі. Сваімі прысмакамі і вырабамі парадуюць установы адукацыі і сацыяльнай абароны вобласці, якія прадэманструюць найлепшыя ўзоры дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці, вырабленыя з гліны, саломкі, лазы, шкла, металу, дрэва, тэкстылю. Для моладзі будзе працаваць пляцоўка «Творчасць маладых», дзе юнакі і дзяўчаты змогуць прадэманстраваць свае спартыўныя, творчыя і навукова-тэхнічныя дасягненні. Аматарам цыркавых відовішчаў будзе цікава заглянуць на пляцоўку «Свята цырка ў Александрыі».

А ахвотных паказытаць нервы запросяць паўдзельнічаць у гульні «лазертаг». Кульмінацыяй свята стануць купальскі гала-канцэрт і феерверк. Але гэтым справа не скончыцца. З раніцы зноў пачнуць працаваць гандлёвыя рады, а на галоўнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу вобласці. Настрой ім будзе падымаць народны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Ярмоленка і яго гурт «Сябры».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Галоўная тэма Купалля — малая радзіма

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.